§ 19. Правапіс вялікай і малой літар
Размяркуйце словы (спалучэнні слоў) на групы ў адпаведнасці з правіламі правапісу вялікай і малой літар, запішыце. Сфармулюйце правілы правапісу слоў кожнай групы.
Возера Дрывяты, балет «Стварэнне свету», Даўгінаўскі тракт, Вілейскае вадасховішча, Брэсцкі чыгуначны вакзал, Юбілейная плошча, Заходняя Дзвіна, Цэнтральны дом афіцэраў, опера «Сівая легенда», вуліца Зарэчная, фестываль «Чароўны свет мастацтва», Беларуская дзяржаўная філармонія.
Практыкаванне № 154-1
Выканайце тэставыя заданні.
1. Адзначце прыклады, у якіх на месцы дужак пішацца вялікая літара:
1) (К/к)упалле;
2) (У/у)сходнія славяне;
3) Дзяржаўны (К/к)амерны аркестр Рэспублікі Беларусь;
4) эпоха (А/а)драджэння;
5) паэма «(К/к)урган».
2. Адзначце прыклады, у якіх на месцы дужак пішацца малая літара:
1) Бялыніцкі-(Б/б)іруля;
2) Дом (К/к)ультуры;
3) Міністэрства (І/і)нфармацыі Рэспублікі Реларусь;
4) Дзень (К/к)асманаўтыкі;
5) (М/м)агілёўшчына.
3. Адзначце правільна напісаныя словы (спалучэнні слоў):
1) Папа Рымскі;
2) імпрэсіянізм;
3) Факультэт журналістыкі;
4) Плошча Парыжскай камуны;
5) Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь.
4. Знайдзіце слова (спалучэнне слоў), у якім дапушчана арфаграфічная памылка, запішыце яго згодна з арфаграфічнай нормай:
1) вадзянік;
2) Савет Рэспублікі;
3) Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт;
4) Вялікае Княства Літоўскае;
5) караткевічаўскія чытанні.
5. Устанавіце адпаведнасць паміж спалучэннямі слоў і асаблівасцямі іх напісання з вялікай або малой літары.
1) (Д/д)зень (А/а)дчыненых (Д/д)звярэй
2) (П/п)ершая (С/с)усветная (В/в)айна
3) (К/к)анстытуцыя (Р/р)эспублікі (Б/б)еларусь
4) (Д/д)октар (Ф/ф)ілалагічных (Н/н)авук
а) усе словы пішуцца з вялікай літары
б) усе словы пішуцца з малой літары
в) першае слова пішацца з вялікай літары
6. Ад уласнага назоўніка Багушэвіч утварыце прыналежны прыметнік, дапасуйце яго да назоўніка вершы. Запішыце словазлучэнне «прыметнік + назоўнік».