§ 19. Правапіс вялікай і малой літар
Размяркуйце словы (спалучэнні слоў) на групы ў адпаведнасці з правіламі правапісу вялікай і малой літар, запішыце. Сфармулюйце правілы правапісу слоў кожнай групы.
Возера Дрывяты, балет «Стварэнне свету», Даўгінаўскі тракт, Вілейскае вадасховішча, Брэсцкі чыгуначны вакзал, Юбілейная плошча, Заходняя Дзвіна, Цэнтральны дом афіцэраў, опера «Сівая легенда», вуліца Зарэчная, фестываль «Чароўны свет мастацтва», Беларуская дзяржаўная філармонія.
Практыкаванне № 149-1
Разгледзьце фотаздымкі будынкаў беларускіх тэатраў. Запішыце іх назвы.
Для даведкі: (Б/б)еларускі (Д/д)зяржаўны (А/а)кадэмічны (М/м)узычны (Т/т)эатр, (Н/н)ацыянальны (А/а)кадэмічны (Д/д)раматычны (Т/т)эатр (І/і)мя (Я/я)куба (К/к)оласа, (Г/г)родзенскі (А/а)бласны (Д/д)раматычны (Т/т)эатр, (Н/н)ацыянальны (А/а)кадэмічны (В/в)ялікі (Т/т)эатр (О/о)перы і (Б/б)алета, (Н/н)ацыянальны (А/а)кадэмічны (Т/т)эатр (І/і)мя (Я/я)нкі (К/к)упалы.