Выніковае абагульненне

1. Дайце ацэнку наступным гістарычным падзеям і з’явам:
— паўстанні 1830–1831 гг. і 1863–1864 гг. на беларускіх землях;
— фарміраванне беларускай літаратурнай мовы;
— Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г.;
— стварэнне беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці на савецкай аснове;
— Брэсцкі і Рыжскі мірныя дагаворы;
— удзел БССР ва ўтварэнні Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік;
— індустрыялізацыя і калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў БССР;
— уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР;
— удзел БССР у заснаванні ААН;
— станаўленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.
2. Складзіце «лінію часу» або храналагічны рад (табліцу) па наступных тэмах (на выбар):
— асноўныя падзеі канфесійнай гісторыі Беларусі ў XIX — ​пачатку ХХІ ст.;
— асноўныя падзеі грамадска-палітычнага жыцця на беларускіх землях у XIX — ​пачатку ХХІ ст.;
— асноўныя падзеі сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель у ХІХ — ​пачатку ХХІ ст.;
— асноўныя падзеі культурнага развіцця беларускіх зямель у ХІХ — ​пачатку ХХІ ст.;
— асноўныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі;
— фарміраванне суверэннай дзяржавы — ​Рэспублікі Беларусь.
3. Назавіце топ‑5 самых важных, на вашу думку, падзей грамадска-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага, культурнага развіцця Беларусі ў XIX — ​пачатку XXI ст. Абгрунтуйце свой выбар.
4. Канкрэтызуйце гістарычнымі фактамі:
— змяненне палітыкі расійскага ўрада ў адносінах да беларускіх губерняў у XIX ст.;
— фарміраванне беларускай нацыі ў XIX — ​пачатку XX ст.;
— стварэнне беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці;
— палітыку паланізацыі ў Заходняй Беларусі;
— уклад беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі ў перамогу СССР у Вялікай Айчыннай вайне;
— фарміраванне індустрыяльнага грамадства ў БССР;
— рэалізацыю ў нашай краіне мадэлі сацыяльна арыентаванай эканомікі.
5. Растлумачце прычынна-выніковыя сувязі паміж гістарычнымі падзеямі, з’явамі, працэсамі:
— мадэрнізацыя пры пераходзе ад аграрна-рамеснага да індустрыяльнага грамадства  ​сацыяльныя працэсы ў беларускім грамадстве;
— фарміраванне беларускай нацыі  ​станаўленне нацыянальных форм беларускай дзяржаўнасці;
— Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г.  ​утварэнне ССРБ.
6. Дакажыце, што:
— да пачатку ХХ ст. аграрнае пытанне ў беларускай вёсцы заставалася нявырашаным;
— у пачатку ХХ ст. беларускія землі выступалі аб’ектам геапалітыкі еўрапейскіх дзяржаў;
— палітыка беларусізацыі ў 1920-я гг. выступала як праява савецкай нацыянальнай палітыкі;
— знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь з’яўляецца шматвектарнай.
7. Сфармулюйце вывад аб гістарычным шляху, які прайшла наша краіна на працягу XIX — ​пачатку XX ст. Вызначце сваё стаўленне да яго асноўных падзей і іх вынікаў. Якія ўрокі гісторыі неабходна засвоіць пакаленню пачатку XXI ст., каб не дапусціць паўтарэння памылак мінулага?
8. Моцная і незалежная Беларусь — ​гэта вынік штодзённай стваральнай працы беларускага народа. Захоўваючы нацыянальнае адзінства, абапіраючыся на вопыт мінулага, мы разам ствараем квітнеючую краіну. Грамадзяне, якія зрабілі асаблівы ўклад у развіццё краіны, за выключныя заслугі перад дзяржавай і грамадствам адзначаны ганаровым званнем «Герой Беларусі». Сярод іх Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Філарэт, мастак Міхаіл Савіцкі, спартсменка Дар’я Домрачава.
Успомніце з курсу гісторыі Беларусі (9 клас) імёны суайчыннікаў, чыя праца таксама адзначана прысуджэннем ім звання «Герой Беларусі».
Выкарыстоўваючы матэрыялы краязнаўчага (школьнага) музея, матэрыялы СМІ, падрыхтуйце прэзентацыю аб людзях, якія зрабілі асаблівы ўклад у развіццё вашага рэгіёну ў перыяд станаўлення суверэннай Рэспублікі Беларусь.

Последнее изменение: Понедельник, 24 Январь 2022, 11:47