Практычная работа 7*. Рашэнне эксперыментальных задач па тэме «Атрыманне і ўласцівасці неарганічных злучэнняў»
1. Атрымайце газ і дакажыце яго наяўнасць, маючы:
- а) цынк і саляную кіслату;
- б) карбанат кальцыю і саляную кіслату.
2. Па прыведзенай схеме атрымайце гідраксід металу і дакажыце, што ён рэагуе з кіслотамі:
- а) MgCl2 Mg(OH)2 …;
- б) СuCl2 Cu(OH)2 ….;
3. З выдадзеных вам рэактываў атрымайце нерастваральны карбанат:
- а) СаСО3;
- б) ZnCO3.
Дакажыце, што ён рэагуе з салянай кіслатой.
4. Паспрабуйце ўніверсальным індыкатарам растворы солей:
- а) KСl і AlCl3;
- б) K2SO3 і KСl.
Параўнайце і растлумачце вынікі даследавання.
5. Дакажыце, што ў выдадзеным растворы ўтрымліваецца соль:
- а) хларыд жалеза(III);
- б) хларыд кальцыю.
У справаздачы пакажыце ўраўненні рэакцый у малекулярнай, поўнай іоннай і скарочанай іоннай формах.