У гэтым раздзеле вам яшчэ раз трэба будзе асэнсаваць ролю і значэнне хіміі ў развіцці цывілізацыі і ў вашым асабістым жыцці. Вы даведаецеся, чаму Рэспубліку Беларусь называюць «краінай вялікай хіміі», як на прыроду ўплывае хімічная прамысловасць і як хімікі вырашаюць экалагічныя праблемы.

Найважнейшыя паняцці тэмы: хімія і цывілізацыя, хімічная прамысловасць Рэспублікі Беларусь, «зялёная хімія» і ахова навакольнага асяроддзя ад шкоднага ўздзеяння хімічных рэчываў.