Практычная работа 4. Рашэнне эксперыментальных задач па тэме «Металы»
Заданне 1. Даследуйце дзеянне салянай кіслаты на металы:
- а) цынк і медзь;
- б) жалеза і медзь.
Дайце тлумачэнне з’явам, якія назіралі.
Заданне 2. Выкарыстоўваючы шчолач, устанавіце, у якой з выдадзеных пранумараваных прабірак знаходзіцца раствор кожнага з рэчываў:
- а) сульфат магнію і сульфат медзі(II);
- б) хларыд жалеза(III) і хларыд кальцыю.
Заданне 3. Атрымайце рэакцыяй абмену амфатэрны гідраксід зыходзячы з:
- а) хларыду алюмінію;
- б) сульфату цынку.
Дакажыце яго амфатэрнасць.
Заданне 4. Правядзіце рэакцыі згодна са схемамі:
- а) жалеза → хларыд жалеза(II) → гідраксід жалеза(II) → гідраксід жалеза(III);
- б) сульфат медзі(II) → гідраксід медзі(II) → хларыд медзі(II) → медзь.