Лабараторны дослед 9. Амфатэрныя ўласцівасці гідраксіду алюмінію

Рэактывы: растворы гідраксіду натрыю, хлоравадароднай кіслаты, солі алюмінію AlCl3 або Al2(SO4)3.

1. Атрыманне гідраксіду алюмінію. Да раствору солі алюмінію (2 см3) даліце па кроплях раствор шчолачы да ўтварэння асадку.

2. Вывучэнне амфатэрных уласцівасцей гідраксіду алюмінію. Асадак, атрыманы ў папярэднім доследзе, падзяліце на дзве часткі. У адну з прабірак дадайце раствор кіслаты, у другую — раствор шчолачы да растварэння асадкаў.

Зрабіце вывад пра спосаб атрымання гідраксіду алюмінію і яго ўласцівасці на аснове выкананага эксперыменту. Складзіце ўраўненні реакцый у малекулярнай і іоннай формах.