Лабараторны дослед 7. Узаемадзеянне металаў з растворамі кіслот
Рэактывы: магній, цынк, жалеза, медзь, раствор сернай кіслаты.
У чатыры прабіркі палажыце металы — магній, цынк, жалеза, медзь — і дадайце да іх раствор сернай кіслаты (па 1 см3).
Адзначце інтэнсіўнасць вылучэння газу.
Зрабіце вывад аб хімічнай актыўнасці металаў у адносінах да кіслот.