Лабараторны дослед 7. Узаемадзеянне металаў з растворамі кіслот

Рэактывы: магній, цынк, жалеза, медзь, раствор сернай кіслаты.

У чатыры прабіркі палажыце металы — магній, цынк, жалеза, медзь — і дадайце да іх раствор сернай кіслаты (па 1 см3).

Адзначце інтэнсіўнасць вылучэння газу.

Зрабіце вывад аб хімічнай актыўнасці металаў у адносінах да кіслот.