Лабараторны дослед 6. Выяўленне іонаў амонію ў растворы

Рэактывы: растворы хларыду (ці сульфату) амонію, гідраксіду натрыю, індыкатарная папера.

У замацаваную ў штатыве прабірку з растворам хларыду (сульфату) амонію дадайце раствор гідраксіду натрыю аб’ёмам 1–2 см3 (рис. 93). Прагрэйце сумесь на працягу некалькіх секунд, паднёсшы да адтуліны прабіркі (не дакранаючыся да сценак!) вільготную індыкатарную паперу. Адзначце змяненне колеру.

Зрабіце вывад, як можна выявіць іоны амонію ў растворы.

Павышаны ўзровень
§ 37.1