Лабараторны дослед 4. Выпрабаванне індыкатарам раствораў вадародных злучэнняў неметалаў

У трох пранумараваных прабірках знаходзяцца водныя растворы растваральных у вадзе лятучых вадародных злучэнняў азоту і хлору, а таксама дыстыляваная вада. З дапамогай індыкатара вызначце змесціва кожнай з прабірак, патлумачце адпаведнымі ўраўненнямі дысацыяцыі рэчываў.