Вывучыўшы гэты раздзел, вы пашырыце і сістэматызуеце звесткі пра неметалы на падставе ведаў пра будову атамаў, хімічную сувязь і будову рэчыва. Кожны з прадстаўленых неметалаў вы будзеце разглядаць як хімічны элемент і як простае рэчыва, вывучыце асаблівасці найважнейшых злучэнняў неметалаў (аксідаў, гідраксідаў, солей і вадародных злучэнняў).
Характарыстыкі хімічных элементаў дадзены па плане, прапанаваным у раздзеле «Будова атама і перыядычны закон», у які дадаткова ўключаны пытанні распаўсюджанасці элемента ў прыродзе і яго біялагічнай ролі.
У характарыстыках рэчываў разгледжаны іх састаў і будова, фізічныя і хімічныя ўласцівасці, спосабы атрымання ў лабараторыі і прамысловасці, сферы практычнага выкарыстання.
Найважнейшыя паняцці тэмы: неметалы, кіслотныя аксіды, кіслоты, солі, аміяк, будаўнічыя матэрыялы, якасныя рэакцыі на іоны ,
,
,
,
,
.