Вывучыўшы гэты раздзел, вы пашырыце і сістэматызуеце звесткі пра неметалы на падставе ведаў пра будову атамаў, хімічную сувязь і будову рэчыва. Кожны з прадстаўленых неметалаў вы будзеце разглядаць як хімічны элемент і як простае рэчыва, вывучыце асаблівасці найважнейшых злучэнняў неметалаў (аксідаў, гідраксідаў, солей і вадародных злучэнняў).

Характарыстыкі хімічных элементаў дадзены па плане, прапанаваным у раздзеле «Будова атама і перыядычны закон», у які дадаткова ўключаны пытанні распаўсюджанасці элемента ў прыродзе і яго біялагічнай ролі.

У характарыстыках рэчываў разгледжаны іх састаў і будова, фізічныя і хімічныя ўласцівасці, спосабы атрымання ў лабараторыі і прамысловасці, сферы практычнага выкарыстання.

Найважнейшыя паняцці тэмы: неметалы, кіслотныя аксіды, кіслоты, солі, аміяк, будаўнічыя матэрыялы, якасныя рэакцыі на іоны NH subscript 4 superscript plus, Cl to the power of –, Br to the power of –,space straight I to the power of – , SO subscript 4 superscript 2 minus end superscript, CO subscript 3 superscript 2 minus end superscript.