Лабараторны дослед 2. Даследаванне ўплыву тэмпературы і канцэнтрацыі кіслаты на скорасць узаемадзеяння цынку з салянай кіслатой

Рэактывы: цынк, хлоравадародная кіслата з канцэнтрацыяй 1 моль/дм3 (3,6 %) і з канцэнтрацыяй 0,1 моль/дм3 (0,36 %).

I. Уплыў канцэнтрацыі

1. У дзве прабіркі палажыце па дзве аднолькавыя гранулы цынку.

2. У адну прабірку даліце 1–2 см3 кіслаты з канцэнтрацыяй 1 моль/дм3, у другую — столькі ж кіслаты з малярнай канцэнтрацыяй 0,1 моль/дм3.

3. Параўнайце інтэнсіўнасць вылучэння вадароду.

4. Сфармулюйце і запішыце вывад пра ўплыў канцэнтрацыі кіслаты на скорасць яе ўзаемадзеяння з цынкам.

II. Уплыў тэмпературы

1. Прабірку, у якой газ вылучаецца павольна, злёгку падагрэйце. Дайце тлумачэнне з’яве, якую назіраеце.

2. Сфармулюйце і запішыце вывад пра ўплыў тэмпературы на скорасць рэакцыі.