Вывучаючы гэты раздзел, вы пазнаёміцеся з асноўнымі паняццямі тэорыі хімічных рэакцый: класіфікацыя, прыкметы і ўмовы працякання, цеплавы эфект, скорасць, неабарачальнасць і абарачальнасць рэакцый. Вам давядзецца высветліць характар залежнасці скорасці хімічнай рэакцыі ад прыроды і канцэнтрацыі рэагуючых рэчываў, тэмпературы, плошчы паверхні судакранання рэчываў і наяўнасці каталізатара. Вы атрымаеце ўяўленні аб стане раўнавагі ў абарачальных рэакцыях і ўмовах яе зрушвання.

Найважнейшыя паняцці: класіфікацыя хімічных рэакцый, цеплавы эфект хімічнай рэакцыі, экза- і эндатэрмічныя рэакцыі, скорасць хімічнай рэакцыі, хімічная раўнавага.