Лабараторны дослед 1. Складанне мадэлей малекул неарганічных і арганічных злучэнняў

Абсталяванне. Мадэлі атамаў згодна з табліцай.

Мадэль атама Вадарод Кісларод Азот Хлор Ёд Вуглярод
Колер шарыка Белы Чырвоны Сіні Зялёны Шэры Чорны
Лік шарыкаў 13 3 2 1 1 3

1. З падрыхтаваных шарыкаў збярыце мадэлі малекул наступных рэчываў:

O2, N2, H2O, HCl, HI, NH3, СН4, С2Н2. Пры мадэляванні звярніце ўвагу на даўжыню некаторых сувязей, асаблівасці прасторавай будовы малекул, кратнасць сувязі (адзінарная, двайная, трайная).

2. Справаздачу аформіце па ўзоры ў выглядзе табліцы.

Малекулярная формула Электронная формула Структурная формула Малюнак мадэлі малекулы Асаблівасці будовы
СH4 img img img Чатыры сувязі: кавалентныя палярныя адзінарныя; вугал ~ 109°; форма тэтраэдра