Вывучаючы матэрыял другога раздзела, вы паглыбіце веды аб саставе атамнага ядра і з’яве радыеактыўнасці, аб стане электронаў у атаме, пашырыце ўяўленні аб атамнай арбіталі, энергетычных узроўнях і падузроўнях. Засваенне гэтага матэрыялу дазволіць вам тлумачыць і характарызаваць заканамернасці змянення ўласцівасцей атамаў хімічных элементаў і рэчываў, якія імі ўтвораны, па групах і перыядах перыядычнай сістэмы.

Найважнейшыя паняцці тэмы: адносная атамная маса, ізатопы, радыеактыўнасць, арбіталь, энергетычны ўзровень, падузровень, формула электроннай канфігурацыі, электронна-графічная схема, радыус атама, электраадмоўнасць, амфатэрнасць, перыядычная сістэма хімічных элементаў (перыяд, група).