Вывучаючы матэрыял першага раздзела, вы сістэматызуеце звесткі аб асноўных паняццях, законах хіміі, фізічных велічынях, якія будуць выкарыстоўвацца, класіфікацыі неарганічных злучэнняў, што дапаможа вам у фарміраванні сістэмы хімічных ведаў і вопыту іх прымянення.

Найважнейшыя паняцці тэмы: рэчыва, атам, малекула, хімічны элемент, простае і складанае рэчыва, малекулярная і немалекулярная будова рэчыва, формульная адзінка, хімічная формула, колькасць рэчыва, масавая доля рэчыва ў сумесі, аб’ёмная доля газу ў газавай сумесі, малярны аб’ём газу.