Ад аўтараў

Паважаныя адзiнаццацiкласнiкi!

Мы жывём у час хуткiх змяненняў, калi iнфарматыка становiцца найважнейшым складальнiкам усёй сiстэмы навуковага пазнання, вызначае шляхi фармiравання iнфармацыйнага грамадства.

У сучасным свеце патрэбнай якасцю асобы становiцца высокi ўзровень яе iнфармацыйнай культуры, а інфармацыя з'яўляецца адным с асноўных рэсурсаў, які вызначае развіццё краіны, яе будучыню.

Структурна ў інфарматыцы вылучаюць такія раздзелы, як тэарэтычная інфарматыка і прыкладная інфарматыка. У школьным курсе прадстаўлены абодва гэтыя раздзелы.

Тэарэтычная інфарматыка — фундаментальны складальнік вучэбнага прадмета. Вывучэнне агульных заканамернасцей працякання інфармацыйных працэсаў, асноўных паняццяў логікі, тэорыі алгарытмаў, моў праграміравання дазваляе развіваць у навучэнцаў лагічнае і алгарытмічнае мысленне, выхоўваць інфармацыйную культуру, фарміруе навуковы светапогляд.

Прыкладная інфарматыка накіравана на ўжыванне паняццяў і вынікаў тэарэтычнай інфарматыкі да рашэння канкрэтных задач у канкрэтных прыкладных галінах. Прыкладная інфарматыка ўключае ў сябе архітэктуру камп'ютара і камп'ютарных сетак, камп'ютарнай графікі, камп'ютарнага мадэлявання, базы даных, інфармацыйных тэхналогій і інш. Вывучэнне прыкладной інфарматыкі накіравана на фарміраванне камп'ютарнай пісьменнасці — валоданне патрэбным наборам ведаў і навыкаў работы на камп'ютары для апрацоўкі, захоўвання, перадачы, атрымання і выкарыстання даных. Прыкладная інфарматыка самы дынамічны складальнік інфарматыкі.

Аўтары вучэбнага дапаможніка пастараліся зрабіць так, каб вы змаглі асвоіць неабходныя сучаснаму чалавеку веды і навыкі ва ўмовах імклівай змены інфармацыйных тэхналогій. У электронным дадатку да навучальнага дапаможніка выказаны тыя тэмы 11-га класа, якія адносяцца да прыкладной інфарматыцы.

У друкаваным варыянце вучэбнага дапаможніка змяшчаюцца главы «Уводзіны ў аб'ектна-падзейнае праграміраванне» і «Асновы вэб-канструявання». Глава «Камп'ютарнае мадэляванне» і «Інфармацыйныя тэхналогіі ў грамадстве» прадстаўлены ў электронным дадатку да вучэбнага дапаможніка. Акрамя таго, у электронным дадатку змяшчаецца альтэрнатыўны варыянт для вывучэння тэмы «Уводзіны ў аб'ектна-падзейнае праграміраванне» ў асяроддзі праграміравання Delphi, якое з'яўляецца прафесійным асяроддзем хуткай распрацоўкі дадаткаў з аконным інтэрфейсам. Дадзеная магчымасць дазволіць убачыць, што адна і тая ж задача можа быць вырашана з выкарыстаннем розных інструментаў.

Матэрыялы вучэбнага дапаможніка падзелены на дзве калонкі. Колер фону дапаможа вам разабрацца ў прызначэнні размешчанай на ім інфармацыі.

    —    асноўныя матэрыялы, абавязковыя для вывучэння;

    —    прыклады, якія ілюструюць асноўныя матэрыялы;

     —    азначэнні асноўных паняццяў;

    —    гістарычныя звесткі, інфармацыя пра вучоных, якія ўнеслі ўклад у развіццё інфарматыкі, і іншыя цікавыя факты.

У вучэбным дапаможніку і электронных дадатках выкарыстоўваюцца наступныя ўмоўныя абазначэнні:

 —    пытанні і заданні для праверкі ведаў;

 —    раздзел «Практыкаванні» змяшчае заданні, пры выкананні якіх выкарыстоўваецца камп'ютар;

  —    раздзел «Практыкаванні» змяшчае заданні для выканання ў сшытку;

 —    раздзел «Практыкаванні» змяшчае заданні, пры выкананні якіх можа быць выкарыстана інфармацыя, змешчаная на Нацыянальным адукацыйным партале;

* — практыкаванне або прыклад для цікаўных.

Матэрыял для павышанага ўзроўню пазначаны сімвалам і размешчаны на Нацыянальным адукацыйным партале (http://profil.adu.by).

У тэксце некаторых практыкаванняў вам будзе прапанавана адкрыць файл. Гэта азначае, што практыкаванне можна выканаць, выкарыстоўваючы файл, змешчаны на Нацыянальным адукацыйным партале http://profil.adu.by → катэгорыя «Информатика/Інфарматыка» → курс «Інфармацыйныя тэхналогіі. 11 клас (базавы ўзровень)»  або «Інфарматыка. 11 клас (павышаны ўзровень)». Зайсці на сайт і спампаваць файлы да практыкаванняў можна таксама з дапамогай матрычнага QR-кода:

Імя файла для спампоўвання змяшчае нумар параграфа і нумар практыкавання. Напрыклад, імя файла upr10_3 азначае, што файл належыць да трэцяга практыкавання дзясятага параграфа.
Таксама на партале размешчаны файлы з праектамі, разгледжанымі ў прыкладах. Такія файлы маюць імя pr3_1.zip (праект для прыкладу 3.1).

 

Последнее изменение: Четверг, 19 Август 2021, 16:09