Прадмова да раздзела 4 «Няклетачныя формы жыцця - вірусы»
Клетачная тэорыя сцвярджае: клетка — структурная і функцыянальная адзінка жыцця. Кажучы па-іншаму, усё жывое складаецца з клетак. Аднак у прыродзе існуюць і формы жыцця, якія не маюць клетачнай будовы, — вірусы.
Іх вывучэнне — няпростая задача, рашэнне якой стала магчымым толькі дзякуючы прагрэсу фізікі, хіміі і біялогіі. Цяжкасці ў даследаванні гэтай часткі жывой прыроды заключаюцца не толькі ў вельмі малых памерах вірусаў — менш за адзін мікраметр, але і ў складанасцях атрымання матэрыялу для даследавання. У адрозненне ад іншых мікраскапічных жывых аб’ектаў вырошчваць гэтыя формы жыцця на пажыўных асяроддзях немагчыма. Яны размнажаюцца толькі ў клетках жывых арганізмаў, г. зн. з’яўляюцца ўнутрыклетачнымі паразітамі.
Последнее изменение: Четверг, 9 Сентябрь 2021, 10:54