Падвядзём вынікі
Штучны адбор жывёл і раслін адыграў важную ролю ў развіцці чалавецтва. Cа станаўленнем навукі сфарміравалася селекцыя — навукова-практычная дзейнасць людзей, накіраваная на атрыманне і ўдасканаленне сартоў раслін, парод жывёл і штамаў мікраарганізмаў. У другой палове ХХ ст. сфарміравалася біятэхналогія, заснаваная на дасягненнях малекулярнай біялогіі і генетычнай інжынерыі. Галоўны вынік развіцця біятэхналогіі — больш хуткае і эфектыўнае атрыманне неабходных чалавецтву прадуктаў на аснове змененых чалавекам жывых арганізмаў. Шырокае ўкараненне ў практыку трансгенных мікраарганізмаў, раслін і жывёл знаходзіцца пад міжнародным кантролем. Біятэхналогія — адзін з асноўных напрамкаў развіцця чалавечага грамадства ў XXI ст.
Последнее изменение: Пятница, 25 Июнь 2021, 11:37