Ад аўтараў

Дарагія дзесяцікласнікі! Мы жывём у час імклівых змен, калі інфарматыка становіцца найважнейшым складальнікам усёй сістэмы навуковага пазнання, вызначае шляхі фарміравання інфармацыйнага грамадства, заснаванага на ведах.

У інфарматыцы вылучаюць такія раздзелы, як тэарэтычная і прыкладная інфарматыка. У вучэбным курсе прадстаўлены абодва гэтыя раздзелы.

Тэарэтычная інфарматыка — фундаментальны складальнік інфарматыкі як вучэбнага прадмета. Агульныя заканамернасці працякання інфармацыйных працэсаў, асноўныя паняцці логікі, тэорыя алгарытмаў і мовы праграміравання — раздзелы, якія дазваляюць развіваць у навучэнцаў лагічнае і алгарытмічнае мысленне, выхоўваць інфармацыйную культуру, фарміраваць навуковы светапогляд.

Прыкладная інфарматыка накіравана на ўжыванне паняццяў і вынікаў тэарэтычнай інфарматыкі да рашэння канкрэтных задач у пэўных галінах. Гэты раздзел інфарматыкі ўключае ў сябе архітэктуру камп’ютара і камп'ютарных сетак, камп’ютарную графіку, камп’ютарнае мадэляванне, базы даных, інфармацыйныя тэхналогіі і інш. Вывучэнне прыкладной інфарматыкі накіравана на фарміраванне камп’ютарнай пісьменнасці — валодання неабходным наборам ведаў і навыкаў работы на камп’ютары для апрацоўкі, захоўвання, перадачы, атрымання і выкарыстання даных. Самым дынамічным складальнікам інфарматыкі з’яўляецца менавіта прыкладная інфарматыка.

Аўтары вучэбнага дапаможніка паспрабавалі зрабіць так, каб вы змаглі атрымаць неабходныя сучаснаму чалавеку веды і навыкі ва ўмовах імклівага змянення інфармацыйных тэхналогій.

Матэрыял параграфаў вучэбнага дапаможніка падзелены на дзве калонкі. Колер фону дапаможа вам разабрацца ў прызначэнні змешчанай на ім інфармацыі::

  —   асноўныя матэрыялы, абавязковыя для вывучэння;

  —    прыклады, якія ілюструюць асноўныя матэрыялы;

 —    азначэнні асноўных паняццяў;

  —    гістарычныя звесткі, інфармацыя пра вучоных, якія ўнеслі ўклад у развіццё інфарматыкі, і іншыя цікавыя факты.

У вучэбным дапаможніку выкарыстоўваюцца наступныя ўмоўныя абазначэнні:

   —    пытанні і заданні для праверкі ведаў;

 —    раздзел «Практыкаванні» змяшчае заданні, пры выкананні якіх выкарыстоўваецца камп’ютар;

    —    раздзел «Практыкаванні» змяшчае заданні для выканання ў сшытку;

   —    раздзел «Практыкаванні» змяшчае заданні, пры выкананні якіх можа быць выкарыстана інфармацыя, змешчаная на Нацыянальным адукацыйным партале;

   *     —  практыкаванне або прыклад для цікаўных.

Матэрыял для павышанага ўзроўню абазначаны сімвалам  і змешчаны на Нацыянальным адукацыйным партале (http://profil.adu.by).

У тэксце некаторых практыкаванняў вам будзе прапанавана адкрыць файл. Гэта азначае, што практыкаванне можна выканаць, выкарыстоўваючы файл, змешчаны ў адпаведным курсе на сайце http://profil.adu.by (шлях: http://www.adu.by → «Электроннае навучанне» → «Профільнае навучанне», http://profil.adu.by → катэгорыя «Информатика / Інфарматыка» → курс «Інфармацыйныя тэхналогіі. 10 клас (Базавы ўзровень)» або «Інфарматыка. 10 клас (Павышаны ўзровень)». Зайсці на сайт і спампаваць файлы да практыкаванняў можна таксама з дапамогай матрычнага QR-кода:

Імя файла для спампоўвання змяшчае нумар параграфа і нумар практыкавання. Напрыклад, імя файла upr10_3 азначае, што файл належыць да трэцяга практыкавання дзясятага параграфа. Таксама на партале змешчаны файлы з праграмамі, разгледжанымі ў прыкладах. Такія файлы маюць імя pr3_1.pas (праграма для прыкладу 3.1).

Вучэбны дапаможнік для базавага ўзроўню складаецца з дзвюх частак. У першай частцы, выдадзенай у выглядзе кнігі, змешчаны матэрыялы, якія адлюстроўваюць фундаментальны характар інфарматыкі. У электроннай частцы дапаможніка змяшчаюцца матэрыялы прыкладнога напрамку. Гэтыя матэрыялы змешчаны на Нацыянальным адукацыйным партале (http://profil.adu.by)).

 

Последнее изменение: Четверг, 5 Ноябрь 2020, 09:50