Вымярэнне адноснай і абсалютнай вільготнасцей паветра

Мэта: вымераць адносную і абсалютную вільготнасці паветра.

Абсталяванне: тэрмометр лабараторны; марлевы бінт; пасудзіна з вадой; табліца залежнасці ціску і шчыльнасці насычанай вадзяной пары ад тэмпературы; псіхраметрычная табліца.

Вывад разліковай формулы

Адной з характарыстык вільготнасці паветра з’яўляецца адносная вільготнасць. Адносная вільготнасць φ паказвае, наколькі вадзяная пара, якая змяшчаецца ў паветры пры дадзенай тэмпературы, далёкая ад насычэння. Адносную вільготнасць паветра можна вызначыць па формуле straight phi equals straight rho subscript straight п over straight rho subscript straight н times 100 percent sign, дзе ρп — абсалютная вільготнасць паветра; ρн — шчыльнасць насычанай вадзяной пары пры дадзенай тэмпературы.

Разам з тым, ведаючы паказанні сухога і вільготнага тэрмо метраў, адносную вільготнасць паветра φ можна вызначыць, выкарыстоўваючы псіхраметрычную табліцу (табл. 1), а шчыльнасць насычанай вадзяной пары ρн — табліцу залежнасці ціску і шчыльнасці насычанай вадзяной пары ад тэмпературы (табл. 2). Тады абсалютную вільготнасць ρп паветра можна вызначыць па формуле straight rho subscript straight п equals fraction numerator straight phi times straight rho subscript straight н over denominator 100 percent sign end fraction.

Табліца 1
Паказанні сухога тэрмометра, °С Рознасць паказанняў сухога і вільготнага тэрмометраў, °С
0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Адносная вільготнасць паветра, %
10 100 88 76 65 54 44 34 24 14 5
11 100 88 77 66 56 46 36 26 17 8
12 100 89 78 68 57 48 38 29 20 11
13 100 89 79 69 59 49 40 31 23 14 6
14 100 89 79 70 60 51 42 34 25 17 9
15 100 90 80 71 61 52 44 36 27 20 12
16 100 90 81 71 62 54 46 37 30 22 15
17 100 90 81 72 64 55 47 39 32 24 17
18 100 91 82 73 65 56 49 41 34 27 20
19 100 91 82 74 65 58 50 43 35 29 22
20 100 91 83 74 66 59 51 44 37 30 24
21 100 91 83 75 67 60 52 46 39 32 26
22 100 92 83 75 68 61 54 47 40 34 28
23 100 92 84 76 69 61 55 48 42 36 30
24 100 92 84 77 69 62 56 49 43 37 31
25 100 92 84 77 70 63 57 50 44 38 33
26 100 92 85 78 71 64 58 51 46 40 34
27 100 92 85 78 71 65 59 52 47 41 36
28 100 93 85 78 72 65 59 53 48 42 37
29 100 93 85 79 72 66 60 54 49 43 38
30 100 93 86 79 73 67 61 55 50 44 39
Табліца 2
t, °С рн, кПа straight rho subscript straight н comma space straight г over straight м cubed t, °С рн, кПа straight rho subscript straight н comma space straight г over straight м cubed
10 1,23 9,4 21 2,49 18,3
11 1,31 10,0 22 2,64 19,4
12 1,40 10,7 23 2,81 20,5
13 1,50 11,3 24 2,98 21,8
14 1,60 12,1 25 3,17 23,0
15 1,71 12,8 26 3,36 24,4
16 1,82 13,6 27 3,57 25,7
17 1,94 14,4 28 3,78 27,2
18 2,06 15,4 29 4,01 28,8
19 2,20 16,3 30 4,24 30,3
20 2,34 17,3 31 4,49 32,0

Парадак выканання работы

1. Вымерайце тэмпературу t1 паветра ў кабінеце (паказанне сухога тэрмометра). Абгарніце рэзервуар тэрмометра вільготным марлевым бінтам. Пачакайце (прыкладна 15 мін), пакуль тэмпература ўстановіцца, і зніміце паказанні вільготнага тэрмометра t2. Вызначце рознасць паказанняў сухога і вільготнага тэрмометраў t1t2.

2. Выкарыстоўваючы псіхраметрычную табліцу, вызначце адносную вільготнасць φ паветра ў кабінеце. Вылічыце абсалютную вільготнасць ρп паветра.

Вынікі вымярэнняў і вылічэнняў запішыце ў табліцы ў сшытку.

t1, °С t2, °С t1t2, °С φ, % ρпstraight г over straight м cubed
         

3. Вылічыце абсалютную хібнасць Δt і адносную хібнасць εt прамога вымярэння тэмпературы (для аднаго з вымярэнняў): Δt = Δіt + Δаt, straight epsilon subscript t equals fraction numerator increment t over denominator t end fraction. Запішыце вынік вымярэння тэмпературы ў выглядзе: t = (t ± Δt)°С; εt = %.

4*. Вызначце адносную вільготнасць паветра ў школьным калідоры (на дварэ). Параўнайце значэнні адноснай вільготнасці ў кабінеце і калідоры (на дварэ).

Кантрольныя пытаннi

1. Якая адносная вільготнасць паветра, калі паказанні сухога і вільготнага тэрмометраў аднолькавыя?

2. Як зменяцца абсалютная і адносная вільготнасці паветра ў памяшканні пры паніжэнні тэмпературы?

3. Як будзе змяняцца рознасць паказанняў сухога і вільготнага тэрмометраў пры паніжэнні тэмпературы паветра, калі яго абсалютная вільготнасць застаецца пастаяннай?

Суперзаданне

Выкарыстоўваючы вынікі, атрыманыя пры выкананні дадзенай работы, вызначце масу вады, якую трэба выпарыць у вашым кабінеце, каб адносная вільготнасць паветра павысілася на Δφ = 10 %.

* Заданне выконваецца паводле меркавання настаўніка.