Электрычны ток у розных асяроддзях
Пры вывучэнні электрычных з’яў неабходна ведаць, ці магчыма існаванне электрычнага току ў разгляданым рэчыве. Усе рэчывы падзяляюць на групы па іх электрычных уласцівасцях: праваднікі, паўправаднікі, дыэлектрыкі. Чым гэтыя групы рэчываў адрозніваюцца адна ад адной? Як яны праводзяць электрычны ток?
Праваднікамі электрычнага току могуць быць рэчывы і ў цвёрдым, і ў вадкім, і ў газападобным станах. Вывучаючы дадзеную тэму, знойдзем адказы на наступныя пытанні: якія часціцы з’яўляюцца носьбітамі электрычнага зараду ў пэўным асяроддзі? Як залежыць электрычная праводнасць асяроддзя ад тэмпературы, выпраменьвання і іншых уздзеянняў? Якое тэхнічнае прымяненне электрычнага току ў розных асяроддзях?