Пастаянны электрычны ток

Пастаянны ток — мадэль электрычнага току, у якой сіла току не залежыць ад часу пры нязменным размеркаванні зараду ў правадніку.

Тэрмін «электрычны ток» і азначэнне напрамку току ўведзены Андрэ Мары Амперам у 1820 г.

Электрычны ток — накіраваны (упарадкаваны) рух зараджаных часціц — носьбітаў зараду.

• Сіла току — фізічная скалярная велічыня, роўная адносінам зараду, які прайшоў праз папярочнае сячэнне правадніка за некаторы прамежак часу, да гэтага прамежку часу.

I equals q over t

• За напрамак электрычнага току ўмоўна прыняты напрамак упарадкаванага руху дадатна зараджаных часціц.

img

• Сіла току на аднародным участку ланцуга прама прапарцыянальная напружанню, прыкладзенаму да гэтага ўчастка, і адваротна прапарцыянальная яго супраціўленню:

I equals U over R.

(Закон Ома для ўчастка электрычнага ланцуга.)

img

img

img

Супраціўленне правадніка прама прапарцыянальнае яго даўжыні і адваротна прапарцыянальнае плошчы папярочнага сячэння: R equals straight rho l over S

Злучэнне праваднікоў

img

паслядоўнае

I subscript 0 equals I subscript 123 equals I subscript 45 equals I subscript 6

U subscript 0 equals U subscript 123 plus U subscript 45 plus U subscript 6

R subscript 0 equals R subscript 123 plus R subscript 45 plus R subscript 6

паралельнае

I subscript 123 equals I subscript 1 plus I subscript 2 plus I subscript 3I subscript 45 equals I subscript 4 plus I subscript 5

U subscript 123 equals U subscript 1 equals U subscript 2 equals U subscript 3;U subscript 45 equals U subscript 4 equals U subscript 5

1 over R subscript 123 equals 1 over R subscript 1 plus 1 over R subscript 2 plus 1 over R subscript 3 rightwards double arrow R subscript 123 equals fraction numerator R subscript 1 R subscript 2 R subscript 3 over denominator R subscript 1 R subscript 2 plus R subscript 1 R subscript 3 plus R subscript 2 R subscript 3 end fraction

1 over R subscript 45 equals 1 over R subscript 4 plus 1 over R subscript 5 rightwards double arrow R subscript 45 equals fraction numerator R subscript 4 R subscript 5 over denominator R subscript 4 plus R subscript 5 end fraction

У 8-м класе вы навучыліся збіраць электрычныя ланцугі і ведаеце, што абавязковымі іх звёнамі з’яўляюцца крыніца току і спажывец. Крыніца току забяспечвае патрэбнае напружанне на спажыўцы — прыладзе, у якой трэба стварыць электрычны ток і выкарыстаць нейкія з яго дзеянняў: цеплавое, хімічнае, магнітнае, светлавое. У дадзеным раздзеле мы разгледзім умовы існавання току і працэсы, якія адбываюцца ў электрычным ланцугу, увядзём характарыстыкі крыніцы току. Гэта стала магчымым пасля вывучэння характарыстык электрастатычнага поля.