Для даведкі

Бавоўна Гарыць хутка з пахам паленай паперы. Застаецца чорны попел.
Шэрсць Гарыць павольна з пахам паленых валасоў
Натуральны шоўк Утвараецца шарык чорнага колеру, які расціраецца ў парашок.
Віскознае валакно Гарыць хутка з пахам паленай паперы. Застаюцца сляды попелу.
Ацэтатны шоўк Гарыць хутка, утвараючы шарык цёмнабурага колеру. Паза полымем гасне.
Лаўсан Гарыць дымным полымем і ўтварае цвёрды бліскучы цёмны шарык.
Капрон Плавіцца, утвараючы цвёрды цёмны шарык. Адчуваецца непрыемны пах.
Поліэтылен Пры награванні размягчаецца, можна выцягнуць ніткі. Гарыць сінім полымем, распаўсюджваючы пах паленага парафіну, пры гэтым плавіцца, утвараючы кроплі. Працягвае гарэць паза полымем.
Полістырол Пры награванні размягчаецца, лёгка выцягваецца ў ніткі. Гарыць паза полымем, распаўсюджваючы пах стыролу і ўтвараючы сажу.
Фенапласты Пры моцным награванні раскладаюцца. Гараць, распаўсюджваючы рэзкі пах фенолу, паза полымем паступова гаснуць.

Выяўленне галагенаў (проба Бейльштэйна)

Медны дрот, загнуты на канцы пятлёй, нагрэйце ў полымі спіртоўкі, а потым акуніце у раствор вадкага рэчыва, якое даследуецца (хлараформ, чатыроххлорысты вуглярод і інш.), або дакраніцеся нагрэтым дротам да пробы цвёрдага рэчыва (напрыклад, полівінілхларыду). Далей змясціце медны дрот у полымя спіртоўкі. Прысутнасць у пробе хлору выяўляецца ў выглядзе прыгожай зялёнай афарбоўкі полымя. Афарбоўванне абумоўлена ўтварэннем лятучага хларыду медзі(II), які надае полымю зялёны колер. Такую самую рэакцыю даюць браміды і іадыды. Дадзеная проба была прапанавана рускім хімікам Ф. К. Бейльштэйнам у 1872 годзе.