Для даведкі
Бавоўна | Гарыць хутка з пахам паленай паперы. Застаецца чорны попел. |
Шэрсць | Гарыць павольна з пахам паленых валасоў |
Натуральны шоўк | Утвараецца шарык чорнага колеру, які расціраецца ў парашок. |
Віскознае валакно | Гарыць хутка з пахам паленай паперы. Застаюцца сляды попелу. |
Ацэтатны шоўк | Гарыць хутка, утвараючы шарык цёмнабурага колеру. Паза полымем гасне. |
Лаўсан | Гарыць дымным полымем і ўтварае цвёрды бліскучы цёмны шарык. |
Капрон | Плавіцца, утвараючы цвёрды цёмны шарык. Адчуваецца непрыемны пах. |
Поліэтылен | Пры награванні размягчаецца, можна выцягнуць ніткі. Гарыць сінім полымем, распаўсюджваючы пах паленага парафіну, пры гэтым плавіцца, утвараючы кроплі. Працягвае гарэць паза полымем. |
Полістырол | Пры награванні размягчаецца, лёгка выцягваецца ў ніткі. Гарыць паза полымем, распаўсюджваючы пах стыролу і ўтвараючы сажу. |
Фенапласты | Пры моцным награванні раскладаюцца. Гараць, распаўсюджваючы рэзкі пах фенолу, паза полымем паступова гаснуць. |
Выяўленне галагенаў (проба Бейльштэйна)
Медны дрот, загнуты на канцы пятлёй, нагрэйце ў полымі спіртоўкі, а потым акуніце у раствор вадкага рэчыва, якое даследуецца (хлараформ, чатыроххлорысты вуглярод і інш.), або дакраніцеся нагрэтым дротам да пробы цвёрдага рэчыва (напрыклад, полівінілхларыду). Далей змясціце медны дрот у полымя спіртоўкі. Прысутнасць у пробе хлору выяўляецца ў выглядзе прыгожай зялёнай афарбоўкі полымя. Афарбоўванне абумоўлена ўтварэннем лятучага хларыду медзі(II), які надае полымю зялёны колер. Такую самую рэакцыю даюць браміды і іадыды. Дадзеная проба была прапанавана рускім хімікам Ф. К. Бейльштэйнам у 1872 годзе.