Прэамбула

У дадзеным раздзеле вы даведаецеся пра ўплыў атмасфернага ціску на здароўе чалавека, вывучыце механізм адаптацыі людзей да тэмпературных ваганняў навакольнага асяроддзя. Набудзеце веды пра прычыны, сімптомы і прафілактыку інфекцыйных захворванняў. Пазнаёміцеся з ядавітымі грыбамі, раслінамі і жывёламі, а таксама з лекавымі раслінамі.

Разгледзіце пытанне пра хімічныя рэчывы, якія забруджваюць навакольнае асяроддзе і выклікаюць захворванні чалавека. Даведаецеся пра асаблівасці адмоўнага ўздзеяння на чалавечы арганізм электрамагнітнага выпраменьвання, шуму і вібрацыі.

Завяршаецца раздзел разглядам пытанняў пра харчаванне як асноўную біялагічную патрэбнасць чалавека. Вы даведаецеся пра асноўныя кампаненты ежы, пра тое, для чаго патрэбны харчовыя дабаўкі, як ажыццяўляецца кантроль за якасцю харчовай прадукцыі і якія існуюць правілы яе транспарціроўкі і захоўвання.

Last modified: Thursday, 18 June 2020, 3:42 PM