Прэамбула

У гэтым раздзеле вы даведаецеся, што асяроддзе пражывання складаецца з розных экалагічных фактараў (абіятычных, біятычных і антрапагенных), для якіх характэрны агульныя заканамернасці ўздзеяння на арганізмы. Вы вывучыце характарыстыку ўласцівасцей і асаблівасці ўздзеяння асобных экалагічных фактараў (святла, тэмпературы, вільготнасці) на арганізмы, у выніку чаго ў іх выпрацаваліся спецыфічныя адаптацыі. Завяршаецца раздзел характарыстыкай экалагічных умоў у асяроддзях жыцця: водным, наземна-паветраным, глебавым і арганізме як асяроддзі жыцця. Вы даведаецеся, што ў кожным асяроддзі ў розных арганізмаў сфарміраваліся падобныя адаптацыі.

Last modified: Thursday, 18 June 2020, 2:40 PM