Лабараторны дослед 1. Складанне мадэлей малекул неарганічных і арганічных злучэнняў
Абсталяванне. Мадэлі атамаў згодна з табліцай.
Мадэль атама | Вадарод | Кісларод | Азот | Хлор | Ёд | Вуглярод |
Колер шарыка | Белы | Чырвоны | Сіні | Зялёны | Шэры | Чорны |
Лік шарыкаў | 13 | 3 | 2 | 1 | 1 | 3 |
1. З падрыхтаваных шарыкаў збярыце мадэлі малекул наступных рэчываў:
O2, N2, H2O, HCl, HI, NH3, СН4, С2Н2. Пры мадэляванні звярніце ўвагу на даўжыню некаторых сувязей, асаблівасці прасторавай будовы малекул, кратнасць сувязі (адзінарная, двайная, трайная).
2. Справаздачу аформіце па ўзоры ў выглядзе табліцы.
Малекулярная формула | Электронная формула | Структурная формула | Малюнак мадэлі малекулы | Асаблівасці будовы |
СH4 | ![]() |
![]() |
![]() |
Чатыры сувязі: кавалентныя палярныя адзінарныя; вугал ~ 109°; форма тэтраэдра |