Слоўнік асноўных тэрмінаў і паняццяў


Browse the glossary using this index

Special | А | Б | В | Г | Д | Дж | Дз | Е | Ё | Ж | З | І | Й | К | Л | М | Н | О | П | Р | С | Т | У | Ў | Ф | Х | Ц | Ч | Ш | Ы | Ь | Э | Ю | Я |

Э

Экзацытоз

Вывядзенне рэчываў, якія знаходзяцца ў мембраннай упакоўцы, з клеткі ў пазаклетачнае асяроддзе.


Эндацытоз

Паглынанне клеткай цвёрдых часцінак (фагацытоз) ці раст­вораў (пінацытоз) шляхам фарміравання мембранных пузыркоў, утвораных плазмалемай.


Эўкарыёты

Арганізмы, у клетках якіх ёсць аформленае ядро, а таксама мембранныя і немембранныя арганоіды. Да эўкарыёт належаць пратысты, грыбы, расліны і жывёлы.