Слоўнік асноўных тэрмінаў і паняццяў


Обзор глоссария по алфавиту

Специальные | А | Б | В | Г | Д | Е | Ё | Ж | З | И | К | Л | М | Н | О | П | Р | С | Т | У | Ф | Х | Ц | Ч | Ш | Щ | Э | Ю | Я |

Страница:  1  2  3  4  5  6  (Далее)

І

Ізаляцыя

Выключэнне ці абмежаванне свабоднага скрыжавання асобін. Элементарны эвалюцыйны фактар, які перашкаджае абмену генамі паміж папуляцыямі ці іх часткамі, ствараючы тым самым умовы для відаўтварэння.


Імунаглабуліны

гл. Антыцелы.


Інбрыдынг

Метад селекцыі, які ўяўляе сабой блізкароднаснае скрыжаванне. Ужываецца для таго, каб перавесці большасць генаў пароды ці сорту ў гомазіготны стан і пазбегнуць расшчаплення па гаспадарча каштоўных прыметах у шэрагу пакаленняў.


Інтэрфаза

Частка клетачнага цыкла паміж двума паслядоўнымі дзя­леннямі. Як правіла, уключае тры перыяды: прэсінтэтычны (G1), сінтэтычны (S) і постсінтэтычны (G2).


Інтэрфероны

Ахоўныя бялкі, якія валодаюць супрацьвіруснымі і супрацьпухліннымі ўласцівасцямі.


А

Аддаленая гібрыдызацыя

Метад селекцыі, скрыжаванне арганізмаў, якія належаць да розных відаў.


Алагенез

Шлях дасягнення біялагічнага прагрэсу, пры якім арганізмы набываюць аламарфозы — асобныя адаптацыі, якія не змяняюць агульны ўзровень арганізацыі, але дазваляюць асвойваць у сваім асяроддзі пражывання розныя экалагічныя нішы.


Алельныя гены (алелі)

Гены, якія вызначаюць розныя (альтэрнатыўныя) формы праяўлення адной і той жа прыметы. Размяшчаюцца ў аднолькавых участках (локусах) гамалагічных храмасом.


Алкалоіды

Біялагічна актыўныя арганічныя злучэнні пераважна расліннага паходжання. Асноўная функцыя — ахова раслін ад паядання жывёламі. Некаторыя алкалоіды ўжываюцца ў медыцыне.


Альтэрнатыўныя прыметы

Прыметы, якія ўзаемна выключаюць адна адну і ў норме не могуць прысутнічаць у арганізме адначасова.


Аналізуючае скрыжаванне

Скрыжаванне асобіны, якая мае дамінантны фенатып (аналізуемая асобіна), з гомазіготнай рэцэсіўнай асобінай. Па фенатыпах атрыманага патомства можна вызначыць генатып аналізуемай асобіны.


Аналагічныя органы

Органы, якія маюць знешняе падабенства і выконваюць аднолькавыя функцыі, але адрозніваюцца па паходжанні.


Антрапагенез

Працэс узнікнення і эвалюцыйнага развіцця чалавека.


Антыбіётыкі

Біялагічна актыўныя рэчывы прыроднага ці сінтэтычнага паходжання, якія выклікаюць гібель жывых клетак ці прыгнятаюць іх рост і развіццё.


Антыгены

Чужародныя для арганізма рэчывы і аб’екты, здольныя вы­клікаць імунны адказ.


Антыкадон

Участак малекулы тРНК, які складаецца з трох нуклеатыдаў і ў працэсе  сінтэзу бялку камплементарна звязваецца з адпаведным кадонам мРНК.


Антыцелы (імунаглабуліны)

Ахоўныя бялкі, здольныя спецыфічна звязвацца з пэўнымі антыгенамі і нейтралізаваць іх шляхам утварэння комплексаў «антыген-антыцела».


Арагенез

Шлях дасягнення біялагічнага прагрэсу, звязаны з фарміраваннем арамарфозаў — буйных, прынцыпова новых адаптацый, якія істотна павышаюць узровень арганізацыі жывых арганізмаў і дазваляюць ім выкарыстоўваць розныя ўмовы навакольнага асяроддзя ці асвойваць новае асяроддзе пражывання.


Арганоіды (арганэлы)

Пастаянныя спецыялізаваныя структуры цытаплазмы, якія ажыццяўляюць пэўныя функцыі. Адрозніваюць немембранныя, аднамембранныя і двухмембранныя арганоіды.


Атавізмы

Прыметы аддаленых эвалюцыйных продкаў, якія былі згублены відам у ходзе эвалюцыі і праяўляюцца ў некаторых асобін як адхіленне ад нормы.



Страница:  1  2  3  4  5  6  (Далее)