Слоўнік асноўных тэрмінаў і паняццяў


Browse the glossary using this index

Special | А | Б | В | Г | Д | Дж | Дз | Е | Ё | Ж | З | І | Й | К | Л | М | Н | О | П | Р | С | Т | У | Ў | Ф | Х | Ц | Ч | Ш | Ы | Ь | Э | Ю | Я |

Ц

Цыталогія

Навука, якая вывучае будову, функцыянаванне, размнажэнне, старэнне і гібель клетак.


Цытаплазма

Унутранае змесціва клеткі, за выключэннем ядра, абмежаванае плазмалемай. У састаў цытаплазмы ўваходзяць гіялаплазма, цыташкілет і арганоіды.


Цыташкілет

Унутрыклетачны шкілет; трохмерная сетка, утвораная бялкамі, якая пранізвае гіялаплазму клеткі. Выконвае апорную функцыю, забяспечвае ўнутрыклетачныя перамяшчэнні і інш.