Слоўнік асноўных тэрмінаў і паняццяў


Browse the glossary using this index

Special | A | B | C | D | E | F | G | H | I | J | K | L | M | N | O | P | Q | R | S | T | U | V | W | X | Y | Z |

С

Сістэматыка

Навука, якая вывучае разнастайнасць, паходжанне, філагенетычныя сувязі арганізмаў і займаецца іх класіфікацыяй.


Саматычная гібрыдызацыя

Зліццё розных тыпаў саматычных клетак аднаго арганізма ці арганізмаў, якія належаць да розных відаў.


Селекцыя

Навука пра стварэнне новых і ўдасканаленне ўжо існуючых сартоў раслін, парод жывёл і штамаў мікраарганізмаў.


Сорт

Створаная ў выніку селекцыі сукупнасць культурных раслін аднаго віду, якія ўстойліва валодаюць у канкрэтных умовах вырошчвання пэўнымі марфалагічнымі, фізіялагічнымі і гаспадарчымі прыметамі.


Спадчыннасць

Уласцівасць жывых арганізмаў захоўваць і перадаваць нашчадкам свае прыметы і ўласцівасці.


Суперкапсід

Абалонка з ліпідаў і бялкоў, якая пакрывае капсід некаторых вірусаў.