Слоўнік асноўных тэрмінаў і паняццяў


Browse the glossary using this index

Special | A | B | C | D | E | F | G | H | I | J | K | L | M | N | O | P | Q | R | S | T | U | V | W | X | Y | Z |

К

Кадон

Участак ДНК ці мрнк, які складаецца з трох нуклеа­тыдаў і кадзіруе пэўную амінакіслату (або служыць сігналам заканчэння сінтэзу бялку — стоп-кадон).


Камплементарнасць

Узаемная адпаведнасць у будове малекул, якія ўзаемадзейнічаюць, ці іх структурных кампанентаў. Так, у малекуле ДНК назіраецца строгая адпаведнасць парных нуклеатыдаў адзін аднаму. Камплементарныя пары ўтвараюць азоцістыя асновы: адэнін і тымін, гуанін і цытазін.


Канвергенцыя

Незалежнае фарміраванне ў ходзе эвалюцыі падобных прымет у няроднасных арганізмаў, якія жывуць у аднолькавых ці вельмі блізкіх умовах асяроддзя.


Капсід

Бялковая абалонка віруснай часцінкі.


Карыятып

Набор храмасом, характэрны для саматычных клетак пэўнага віду жывых арганізмаў.


Катагенез

Асаблівы шлях эвалюцыі, пры якім біялагічны прагрэс арганізмаў дасягаецца за кошт спрашчэння іх арганізацыі — морфафізіялагічнага рэгрэсу.


Клетачнае дыханне

Шматстадыйны працэс, пры якім у клетках адбываецца расшчапленне і акісленне арганічных злучэнняў, а энергія іх хімічных сувязей, якая вызваляецца, назапашваецца ў выглядзе АТФ. У большасці арганізмаў клетачнае дыханне працякае з выкарыстаннем кіслароду (аэробнае дыханне), у некаторых — без удзелу кіслароду (анаэробнае дыханне).


Клетачная інжынерыя

Сукупнасць метадаў біятэхналогіі, якія дазваляюць ствараць і культываваць клеткі, што валодаюць новымі ўласцівасцямі.


Клетачны цыкл

Перыяд існавання клеткі ад моманту яе ўтварэння з мацярынскай клеткі да ўласнага дзялення (уключаючы гэта дзя­ленне) ці гібелі.


Кросінговер

Абмен участкамі паміж гамалагічнымі храмасомамі ў працэсе меёзу.


Крэацыянізм

Рэлігійная і філасофская канцэпцыя, паводле якой прырода (у тым ліку і ўсе жывыя арганізмы) была створана Творцам (Богам).