Слоўнік асноўных тэрмінаў і паняццяў
Special | A | B | C | D | E | F | G | H | I | J | K | L | M | N | O | P | Q | R | S | T | U | V | W | X | Y | Z |
Г |
---|
ГібрыдызацыяСкрыжаванне асобін аднаго віду (унутрывідавая гібрыдызацыя) ці розных відаў (аддаленая гібрыдызацыя). | |
ГіялаплазмаВадкая частка цытаплазмы, у якой змешчаны ўсе ўнутрыклетачныя структуры. | |
Гамалагічныя органыОрганы, якія маюць адзіны план будовы і агульнае паходжанне. | |
Гамеастазіс (гамеастаз)Здольнасць жывых арганізмаў захоўваць адноснае пастаянства саставу і ўласцівасцей унутранага асяроддзя. | |
ГенУчастак малекулы ДНК (у РНК-змяшчальных вірусаў — РНК), які змяшчае інфармацыю пра першасную структуру пэўнага бялку, ррнк ці тРНК. | |
ГенатыпСукупнасць генаў якога-небудзь арганізма. | |
ГенафондСукупнасць генатыпаў якой-небудзь групы асобін (напрыклад, папуляцыі ці віду). | |
ГенетыкаНавука, якая вывучае заканамернасці спадчыннасці і зменлівасці жывых арганізмаў. | |
Генетычная інжынерыяСукупнасць метадаў і тэхналогій, звязаных з выдзяленнем генаў з клетак жывых арганізмаў, ажыццяўленнем розных маніпуляцый з імі і ўвядзеннем іх у другія арганізмы. | |
Генетычны кодУніверсальная для жывых арганізмаў сістэма запісу інфармацыі пра першасную структуру бялкоў у выглядзе паслядоўнасці нуклеатыдаў ДНК (мРНК). | |
ГеномСукупнасць спадчыннага (генетычнага) матэрыялу, заключанага ў клетцы арганізма ці ў віруснай часцінцы. | |
Гетэразіготная асобіна (гетэразігота)арганізм, у клетках якога змяшчаюцца розныя алельныя гены, напрыклад Аa, Bb, IAIB. | |
ГлікакаліксНадмембранны комплекс клетак жывёл, утвораны малекуламі вугляводаў, якія звязаны з бялкамі і ліпідамі цытаплазматычнай мембраны. Выконвае рэцэптарную функцыю, забяспечвае пазнаванне клеткамі адна адной. | |
ГліколізШматступеньчаты працэс ферментатыўнага бескіслароднага расшчаплення глюкозы да піравінаграднай кіслаты, які праходзіць у гіялаплазме клетак. | |
Гомазіготная асобіна (гомазігота)Арганізм, у клетках якога змяшчаюцца аднолькавыя алельныя гены, напрыклад АА, аа, IBIB. | |