Слоўнік асноўных тэрмінаў і паняццяў
Browse the glossary using this index
Special | А | Б | В | Г | Д | Дж | Дз | Е | Ё | Ж | З | І | Й | К | Л | М | Н | О | П | Р | С | Т | У | Ў | Ф | Х | Ц | Ч | Ш | Ы | Ь | Э | Ю | Я |
Б |
---|
Біялагічная эвалюцыяЗаканамерны, неабарачальны працэс гістарычнага развіцця жывой прыроды, накіраваны на павышэнне прыстасаванасці арганізмаў да зменлівых умоў навакольнага асяроддзя. | |
БіятэхналогіяГаліна навукі і практычнай дзейнасці, звязаная з атрыманнем розных прадуктаў пры дапамозе жывых арганізмаў, культывуемых клетак і атрыманых з іх ферментаў. | |
БактэрыяфагіВірусы, якія паразітуюць у клетках бактэрый. | |
Барацьба за існаваннеСукупнасць разнастайных узаемадзеянняў арганізмаў паміж сабой і з фактарамі нежывой прыроды, якія вызначаюць поспех ці няўдачу асобін у выжыванні і размнажэнні. | |
БраджэннеФерментатыўнае бескіслароднае расшчапленне арганічных рэчываў, пераважна вугляводаў. Характэрна для клетак анаэробаў, можа працякаць і ў клетках аэробаў пры недахопе кіслароду. | |