Browse the glossary using this index
Special |
A |
B |
C |
D |
E |
F |
G |
H |
I |
J |
K |
L |
M |
N |
O |
P |
Q |
R |
S |
T |
U |
V |
W |
X |
Y |
Z |
Сорт Створаная ў выніку селекцыі сукупнасць культурных раслін аднаго віду, якія ўстойліва валодаюць у канкрэтных умовах вырошчвання пэўнымі марфалагічнымі, фізіялагічнымі і гаспадарчымі прыметамі. |
|
Спадчыннасць Уласцівасць жывых арганізмаў захоўваць і перадаваць нашчадкам свае прыметы і ўласцівасці. |
|
Суперкапсід Абалонка з ліпідаў і бялкоў, якая пакрывае капсід некаторых вірусаў. |
|
Транскрыпцыя Біясінтэз РНК на адпаведных участках аднаго з ланцугоў ДНК — адна з рэакцый матрычнага сінтэзу (матрыцай служыць ланцуг ДНК, які транскрыбіруецца). |
|
Трансляцыя Біясінтэз бялку з амінакіслот, які адбываецца ў рыбасомах, — адна з рэакцый матрычнага сінтэзу (матрыцай служыць мРНК). |
|
Тургарны ціск Ціск унутранага змесціва клеткі на яе абалонку. |
|
Філагенез Працэс гістарычнага развіцця як арганічнага свету ў цэлым, так і асобных груп арганізмаў. |
|
Фенатып Сукупнасць прымет і ўласцівасцей арганізма. |
|
Фенатыпічны радыкал Частка генатыпу асобіны, якая вызначае яе фенатып. Напрыклад, для асобіны, у якой праявіліся дзве дамінантныя прыметы: A—B—. |
|
Ферамоны Біялагічна актыўныя рэчывы, якія выпрацоўваюцца спецыялізаванымі залозамі (ці клеткамі) жывёл, выдзяляюцца ў навакольнае асяроддзе і аказваюць уздзеянне на паводзіны, фізіялагічны стан ці развіццё асобін таго ж віду. |
|
Ферменты Бялкі, якія паскараюць працяканне хімічных рэакцый у жывых арганізмах, г. зн. выконваюць функцыю біялагічных каталізатараў. |
|
Фотасінтэз Працэс утварэння арганічных рэчываў з вуглякіслага газу і вады, які працякае з паглынаннем светлавой энергіі пры ўдзеле фотасінтэтычных пігментаў у клетках зялёных раслін, водарасцей і некаторых бактэрый. |
|
Храмацін Асноўны кампанент клетачнага ядра, які складаецца пераважна з малекул ДНК і бялкоў. у пачатку дзялення клеткі храмацін спіралізуецца (кампактызуецца) і ўтварае храмасомы. |
|
Цыталогія Навука, якая вывучае будову, функцыянаванне, размнажэнне, старэнне і гібель клетак. |
|
Цытаплазма Унутранае змесціва клеткі, за выключэннем ядра, абмежаванае плазмалемай. У састаў цытаплазмы ўваходзяць гіялаплазма, цыташкілет і арганоіды. |
|
Цыташкілет Унутрыклетачны шкілет; трохмерная сетка, утвораная бялкамі, якая пранізвае гіялаплазму клеткі. Выконвае апорную функцыю, забяспечвае ўнутрыклетачныя перамяшчэнні і інш. |
|
Штам Штучна створаная чалавекам сукупнасць мікраарганізмаў аднаго віду, якія маюць пэўныя спадчынна замацаваныя прыметы і ўласцівасці, а таксама аднатыпную рэакцыю на дзеянне фактараў навакольнага асяроддзя. |
|
Штучны адбор Выбар чалавекам найбольш каштоўных у гаспадарчых ці дэкаратыўных адносінах асобін для атрымання ад іх патомства з жаданымі прыметамі і ўласцівасцямі. |
|
Экзацытоз Вывядзенне рэчываў, якія знаходзяцца ў мембраннай упакоўцы, з клеткі ў пазаклетачнае асяроддзе. |
|
Эндацытоз Паглынанне клеткай цвёрдых часцінак (фагацытоз) ці раствораў (пінацытоз) шляхам фарміравання мембранных пузыркоў, утвораных плазмалемай. |
|