Слоўнік асноўных тэрмінаў і паняццяў
Special | A | B | C | D | E | F | G | H | I | J | K | L | M | N | O | P | Q | R | S | T | U | V | W | X | Y | Z |
Л |
---|
ЛізацымАхоўны бялок, які разбурае клетачныя сценкі бактэрый. змяшчаецца ў сліне, сакрэтах слізістых абалонак дыхальнай, стрававальнай, выдзяляльнай, палавых сістэм, малацэ млекакормячых і інш. | |
ЛокусУчастак храмасомы, у якім лакалізаваны той ці іншы ген. | |
М |
---|
Множны алелізмІснаванне гена больш чым у дзвюх алельных формах. Напрыклад, для гена, які вызначае групы крыві чалавека, вядомыя тры алельныя формы: IA, IB і I0. | |
МутацыіЗмяненні генетычнага матэрыялу арганізмаў, якія наследуюцца. | |
Н |
---|
НаследаваннеПрацэс перадачы спадчыннай (генетычнай) інфармацыі ад аднаго пакалення арганізмаў да другога пакалення. | |
Натуральны адбор(паводле сінтэтычнай тэорыі эвалюцыі) — накіраваны працэс выбіральнага захавання і ўзнаўлення адаптыўных генатыпаў і фенатыпаў у папуляцыях. | |
Неалельныя геныГены, размешчаныя ў негамалагічных храмасомах (у гэтым выпадку яны наследуюцца незалежна) ці ў розных локусах гамалагічных храмасом (у гэтым выпадку яны наследуюцца счэплена). | |
Норма рэакцыіДыяпазон мадыфікацыйнай зменлівасці прыметы. Норма рэакцыі вызначаецца генатыпам і перадаецца па спадчыне. | |
О |
---|
ОсмасДыфузія малекул растваральніку (напрыклад, вады) праз выбіральна пранікальную мембрану (напрыклад, плазмалему), якая падзяляе растворы з рознай канцэнтрацыяй раствораных рэчываў. Пры гэтым малекулы растваральніку перамяшчаюцца з менш канцэнтраванага раствору ў больш канцэнтраваны. | |
П |
---|
ПародаСукупнасць свойскай жывёлы аднаго віду, якая штучна створана чалавекам і характарызуецца пэўнымі марфалагічнымі, фізіялагічнымі і гаспадарчымі асаблівасцямі. | |
Паток генаўПеранос генаў з адной папуляцыі ў другую, які адбываецца ў выніку міграцыі асобін, перамяшчэння насення, пылка і г. д. | |
ПлазмідыПазахрамасомныя фактары спадчыннасці; невялікія малекулы ДНК, здольныя існаваць у клетцы ў аўтаномным (не звязаным з храмасомамі) стане, самастойна падвойвацца і пры дзяленні перадавацца даччыным клеткам. | |
ПракарыётыАрганізмы, у клетках якіх няма аформленага ядра і мембранных арганоідаў. Пракарыётамі з’яўляюцца бактэрыі. | |
Р |
---|
РудыментыОрганы, якія ў працэсе эвалюцыі страцілі сваё асноўнае значэнне і захаваліся ў сучасных відаў у зачаткавым стане, хоць былі добра развіты ў продкаў. | |
Рэакцыя матрычнага сінтэзуПрацэс сінтэзу з манамераў малекулы біяпалімера, будова якога цалкам вызначаецца структурай малекулы-матрыцы (прадукт рэакцыі матрычнага сінтэзу ўяўляе сабой «адбітак» ці «злепак» матрыцы). Асноўныя рэакцыі матрычнага сінтэзу: рэплікацыя, транскрыпцыя і трансляцыя. | |
Рэплікацыя ДНКПадваенне малекулы ДНК, адна з рэакцый матрычнага сінтэзу. Біясінтэз двух даччыных ланцугоў ДНК ажыццяўляецца з выкарыстаннем зыходных (мацярынскіх) ланцугоў у якасці матрыц. | |
С |
---|
СістэматыкаНавука, якая вывучае разнастайнасць, паходжанне, філагенетычныя сувязі арганізмаў і займаецца іх класіфікацыяй. | |
Саматычная гібрыдызацыяЗліццё розных тыпаў саматычных клетак аднаго арганізма ці арганізмаў, якія належаць да розных відаў. | |
СелекцыяНавука пра стварэнне новых і ўдасканаленне ўжо існуючых сартоў раслін, парод жывёл і штамаў мікраарганізмаў. | |