Слоўнік асноўных тэрмінаў і паняццяў
Special | A | B | C | D | E | F | G | H | I | J | K | L | M | N | O | P | Q | R | S | T | U | V | W | X | Y | Z |
Г |
---|
ГеномСукупнасць спадчыннага (генетычнага) матэрыялу, заключанага ў клетцы арганізма ці ў віруснай часцінцы. | |
Гетэразіготная асобіна (гетэразігота)арганізм, у клетках якога змяшчаюцца розныя алельныя гены, напрыклад Аa, Bb, IAIB. | |
ГліколізШматступеньчаты працэс ферментатыўнага бескіслароднага расшчаплення глюкозы да піравінаграднай кіслаты, які праходзіць у гіялаплазме клетак. | |
Гомазіготная асобіна (гомазігота)Арганізм, у клетках якога змяшчаюцца аднолькавыя алельныя гены, напрыклад АА, аа, IBIB. | |
Д |
---|
Дрэйф генаўВыпадковае ненакіраванае змяненне частаты алеляў у генафондзе папуляцыі. | |
ДывергенцыяЭвалюцыйнае разыходжанне прымет у роднасных арганізмаў, якія жывуць у розных умовах асяроддзя. | |
ДэнатурацыяСтрата прыроднай структуры малекуламі біяпалімераў (бялкоў, нуклеінавых кіслот) пад дзеяннем фізічных ці хімічных фактараў без разбурэння першаснай структуры. | |
З |
---|
ЗменлівасцьЗдольнасць арганізмаў набываць новыя прыметы і ўласцівасці, якія адрозніваюць іх ад бацькоўскіх форм. Вылучаюць няспадчынную (мадыфікацыйную) і спадчынную (генатыпічную) зменлівасць. Да спадчыннай належыць камбінатыўная і мутацыйная зменлівасць. | |
К |
---|
КадонУчастак ДНК ці мрнк, які складаецца з трох нуклеатыдаў і кадзіруе пэўную амінакіслату (або служыць сігналам заканчэння сінтэзу бялку — стоп-кадон). | |
КамплементарнасцьУзаемная адпаведнасць у будове малекул, якія ўзаемадзейнічаюць, ці іх структурных кампанентаў. Так, у малекуле ДНК назіраецца строгая адпаведнасць парных нуклеатыдаў адзін аднаму. Камплементарныя пары ўтвараюць азоцістыя асновы: адэнін і тымін, гуанін і цытазін. | |
КанвергенцыяНезалежнае фарміраванне ў ходзе эвалюцыі падобных прымет у няроднасных арганізмаў, якія жывуць у аднолькавых ці вельмі блізкіх умовах асяроддзя. | |
КапсідБялковая абалонка віруснай часцінкі. | |
КарыятыпНабор храмасом, характэрны для саматычных клетак пэўнага віду жывых арганізмаў. | |
КатагенезАсаблівы шлях эвалюцыі, пры якім біялагічны прагрэс арганізмаў дасягаецца за кошт спрашчэння іх арганізацыі — морфафізіялагічнага рэгрэсу. | |
Клетачнае дыханнеШматстадыйны працэс, пры якім у клетках адбываецца расшчапленне і акісленне арганічных злучэнняў, а энергія іх хімічных сувязей, якая вызваляецца, назапашваецца ў выглядзе АТФ. У большасці арганізмаў клетачнае дыханне працякае з выкарыстаннем кіслароду (аэробнае дыханне), у некаторых — без удзелу кіслароду (анаэробнае дыханне). | |
Клетачная інжынерыяСукупнасць метадаў біятэхналогіі, якія дазваляюць ствараць і культываваць клеткі, што валодаюць новымі ўласцівасцямі. | |
Клетачны цыклПерыяд існавання клеткі ад моманту яе ўтварэння з мацярынскай клеткі да ўласнага дзялення (уключаючы гэта дзяленне) ці гібелі. | |
КросінговерАбмен участкамі паміж гамалагічнымі храмасомамі ў працэсе меёзу. | |
КрэацыянізмРэлігійная і філасофская канцэпцыя, паводле якой прырода (у тым ліку і ўсе жывыя арганізмы) была створана Творцам (Богам). | |