Browse the glossary using this index
Special |
A |
B |
C |
D |
E |
F |
G |
H |
I |
J |
K |
L |
M |
N |
O |
P |
Q |
R |
S |
T |
U |
V |
W |
X |
Y |
Z |
Аўтасомы Непалавыя храмасомы; усе храмасомы, за выключэннем палавых. |
|
Аўтбрыдынг Метад селекцыі, скрыжаванне асобін аднаго віду, якія належаць да розных парод ці сартоў. |
|
Біялагічная эвалюцыя Заканамерны, неабарачальны працэс гістарычнага развіцця жывой прыроды, накіраваны на павышэнне прыстасаванасці арганізмаў да зменлівых умоў навакольнага асяроддзя. |
|
Біятэхналогія Галіна навукі і практычнай дзейнасці, звязаная з атрыманнем розных прадуктаў пры дапамозе жывых арганізмаў, культывуемых клетак і атрыманых з іх ферментаў. |
|
Бактэрыяфагі Вірусы, якія паразітуюць у клетках бактэрый. |
|
Барацьба за існаванне Сукупнасць разнастайных узаемадзеянняў арганізмаў паміж сабой і з фактарамі нежывой прыроды, якія вызначаюць поспех ці няўдачу асобін у выжыванні і размнажэнні. |
|
Браджэнне Ферментатыўнае бескіслароднае расшчапленне арганічных рэчываў, пераважна вугляводаў. Характэрна для клетак анаэробаў, можа працякаць і ў клетках аэробаў пры недахопе кіслароду. |
|
Віроіды Інфекцыйныя агенты, якія ўяўляюць сабой кальцавую малекулу РНК без капсіда. |
|
Вірыён Цалкам сфармаваная вірусная часцінка, здольная да заражэння клеткі гаспадара. |
|
Гібрыдызацыя Скрыжаванне асобін аднаго віду (унутрывідавая гібрыдызацыя) ці розных відаў (аддаленая гібрыдызацыя). |
|
Гіялаплазма Вадкая частка цытаплазмы, у якой змешчаны ўсе ўнутрыклетачныя структуры. |
|
Гамалагічныя органы Органы, якія маюць адзіны план будовы і агульнае паходжанне. |
|
Гамалагічныя храмасомы Парныя храмасомы. Маюць аднолькавую будову і змяшчаюць аднолькавы набор генаў (могуць адрознівацца толькі алельнымі формамі генаў). у ходзе меёзу могуць абменьвацца ўчасткамі (з’ява кросінговера). |
|
Гамеастазіс (гамеастаз) Здольнасць жывых арганізмаў захоўваць адноснае пастаянства саставу і ўласцівасцей унутранага асяроддзя. |
|
Ген Участак малекулы ДНК (у РНК-змяшчальных вірусаў — РНК), які змяшчае інфармацыю пра першасную структуру пэўнага бялку, ррнк ці тРНК. |
|
Генатып Сукупнасць генаў якога-небудзь арганізма. |
|
Генафонд Сукупнасць генатыпаў якой-небудзь групы асобін (напрыклад, папуляцыі ці віду). |
|
Генетыка Навука, якая вывучае заканамернасці спадчыннасці і зменлівасці жывых арганізмаў. |
|
Генетычная інжынерыя Сукупнасць метадаў і тэхналогій, звязаных з выдзяленнем генаў з клетак жывых арганізмаў, ажыццяўленнем розных маніпуляцый з імі і ўвядзеннем іх у другія арганізмы. |
|
Генетычны код Універсальная для жывых арганізмаў сістэма запісу інфармацыі пра першасную структуру бялкоў у выглядзе паслядоўнасці нуклеатыдаў ДНК (мРНК). |
|