Слоўнік


Обзор глоссария по алфавиту

Специальные | А | Б | В | Г | Д | Е | Ё | Ж | З | И | К | Л | М | Н | О | П | Р | С | Т | У | Ф | Х | Ц | Ч | Ш | Щ | Э | Ю | Я | Все

Страница:  1  2  3  4  5  6  7  8  9  (Далее)
  Все

І

Інвестытура

Інвестытýра — акт перадачы феода ад сеньёра да васала.


А

Абат

Абáт — настаяцель манастыра (абацтва), яго кіраўнік.


Аватара

Аватáра — (санскр. «сыходжанне») — паняцце ў філасофіі індуізму, якое звычайна выкарыстоўваецца для абазначэння сыходжання бажаства на зямлю, яго ўвасабленне ў чалавечым абліччы.


Агароджванне

Агаро́джванне — працэс масавай экспрапрыяцыі сялянства буйнымі землеўладальнікамі і адна з асноўных формаў першапачатковага назапашвання капіталу. Выяўлялася ў згоне сялян з зямлі і абнясенні яе загарадзямі.


Адраджэнне

Адраджэ́нне, Рэнесанс — эпоха ў гісторыі культуры Еўропы XIV—XVI стст., для якой была характэрная цікавасць да мастацтва антычнасці і якая абапіралася на ідэі гуманізму. У гэты перыяд адбылася пераарыентацыя мастацтва з рэлігійных асноў да пераважна свецкіх.


Алод

Алóд — індывідуальная, сямейная зямельная ўласнасць у германскіх плямён, у тым ліку франкаў, якая спачатку перадавалася ў спадчыну, а пасля стала з часам цалкам прыватнай уласнасцю. Пасля так называлі і феадальнае валоданне.


Альменда

Альмéнда — угоддзі (лясы, палі, лугі, вадаёмы), якія знаходзіліся ў агульным карыстанні членаў сельскай абшчыны, а таксама феадалаў.


Амаж

Амáж — спецыяльная цырымонія, якая сімвалізавала афармленне васальнай залежнасці ў краінах Заходняй Еўропы.


Анафема (праклён)

Анáфема (праклён) — працэдура адлучэння ад хрысціянскай царквы.


Антрапагенез

Антрапагенéз — (ад грэч. antropos «чалавек», génesis «паходжанне») — працэс біялагічнай эвалюцыі чалавека, змяненне яго знешняга выгляду і развіццё мозгу.


Антычнасць

Анты́чнасць — (ад лац. antiquus «старажытны») — цывілізацыя Старажытнай Грэцыі і Старажытнага Рыма, якая стала асновай развіцця цывілізацыі Еўропы.


Арашальнае земляробства

Арашáльнае землярóбства — земляробства з прымяненнем штучнага арашэння.


Археалагічная культура

Археалагíчная культýра — сукупнасць археалагічных матэрыяльных помнікаў аднаго перыяду на пэўнай тэрыторыі.


Арыстакратыя

Арыстакрáтыя — (ад грэч. aristos «лепшы», kratos «улада») — сацыяльная група, якая займала па праву атрымання ў спадчыну прывілеяванае становішча ў старажытных і сярэднявечных грамадствах, знаць.


Аўтаркія

АўтаркÍя — эканамічная самадастатковасць (незалежнасць) асобных рэгіёнаў краіны ці цэлай дзяржавы; палітыка, накіраваная на эканамічную закрытасць, самадастатковасць краіны.


Б

Барока

Барóка — напрамак у еўрапейскім мастацтве і архітэктуры XVII ст., які характарызуецца пышнасцю, мудрагелістасцю, вытанчанасцю вобразаў і архітэктурных дэталяў.


Бенефіцый

Бенефíцый — (ад лац. benefiium «дабрадзейства») — у Заходняй Еўропе зямельнае валоданне, якое перадаецца ў пажыццёвае карыстанне бенефіцыяраў пры ўмове нясення службы (ваеннай, адміністрацыйнай, прыдворнай).


В

Вікінгі

Вíкінгі, нарманы, варагі — скандынавы, якія ўдзельнічалі ў марскіх гандлёвых і ваенных паходах.


Ваенна-ленная сістэма

Ваéнна-лéнная сістэ́ма — сістэма пазямельных адносін у Пярэдняй і Сярэдняй Азіі, якая сфарміравалася ў X—ХVI стст. За нясенне ваеннай службы леннік атрымліваў ад правіцеля зямлю з правам атрымання даходу з яе (ікта, цімар), а таксама адміністрацыйныя, судовыя і іншыя правы.


Васал

Васáл — асоба, якая атрымлівала ад сеньёра феод у валоданне за нясенне ваеннай службы.


Вотчына

Вóтчына — радавое, спадчыннае зямельнае валоданне на Русі. У Заходняй Еўропе мы называем так буйня феадальныя ўладанні з сістэмай арганізацыі гаспадарчай дзейнасці.


Вялікая грэчаская каланізацыя

Вялíкая грэ́чаская каланізáцыя — маштабнае рассяленне старажытных грэкаў па берагах Міжземнага і Чорнага мораў, якое адбывалася ў VIII — VI стст. да н. э.


Г

Гільдыя

Гíльдыя — аб'яднанне купцоў у Сярэднявечча для вядзення гандлю і з мэтай абароны сваіх эканамічных і прававых інтарэсаў ад феадалаў і іншых купцоў.


Генеральныя штаты

Генерáльныя штáты — саслоўна-прадстаўнічы орган дзяржаўнага кіравання ў Францыі, які дзейнічаў з 1302 г. па 1789 г.


Горад-дзяржава

Гóрад-дзяржáва — дзяржаўнае ўтварэнне ў старажытных цывілізацыях, буйны горад з падпарадкаванай земляробчай тэрыторыяй, які з'яўляўся незалежнай дзяржавай. Пасля форма такога дзяржаўнага ладу была характэрная для невялікіх дзяржаў Фінікіі, старажытнагрэчаскіх полісаў, гарадоў-дзяржаў майя, а ў Сярэднявеччы — для італьянскіх гарадоў-камун і г. д.


Готыка

Гóтыка — архітэктурны стыль Высокага Сярэднявечча ў Еўропе, для якога характэрныя перавага прамых вертыкальных ліній, лёгкія высокія калоны, каляровыя вітражы ў вокнах, стральчатыя аркі і скляпенні.


Грамадзяне

Грамадзя́не — людзі, надзеленыя сукупнасцю палітычных і іншых правоў і абавязкаў у Старажытнай Грэцыі і Старажытным Рыме. У сучасным значэнні грамадзяне — пастаянныя жыхары дзяржавы, якія маюць у ім правы і абавязкі і якія карыстаюцца яго абаронай.


Грамадскі падзел працы

Грамáдскі падзе́л прáцы — вылучэнне розных відаў гаспадарчай дзейнасці, спецыялізацыя на вырабе асобных відаў прадукцыі.


Графства

Грáфства — адміністрацыйная адзінка Франкскай дзяржавы на чале з прызначанымі правіцелямі намеснікамі — графамі.


Гуманізм

Гуманíзм — (ад лац. humanus «чалавечы») — кірунак у філасофскай думцы, светапогляд эпохі Адраджэння, які абвяшчаў вышэйшай каштоўнасцю інтарэсы чалавека, імкнуўся да задавальнення яго патрэбаў і рэалізацыі жыццёвых ідэалаў.


Д

Дзяржава

Дзяржáва — палітычная арганізацыя грамадства з сістэмай арганізаванай улады, якая ажыццяўляе кіраванне для забеспячэння стабільнасці, прымушае да выканання абавязковых пастаноў і законаў.


Духавенства

Духавéнства — абагульняючы тэрмін для абазначэння служыцеляў культу розных рэлігій. У сярэднявечнай Заходняй Еўропе складала асобнае саслоўе грамадства.


Дынастыя

Дынáстыя — паслядоўнасць манархаў з аднаго роду, якія змянялі адзін аднаго на троне па праву атрымання ў спадчыну ўлады.


Дыяцэзія

Дыяцэ́зія — вялікая тэрытарыяльная царкоўная акруга каталіцкай царквы на чале з біскупам ці арцыбіскупам, якая складаецца з больш дробных структурных адзінак — парафій. У праваслаўнай царкве дыяцэзіі адпавядае епархія.


Дэмакратыя

Дэмакрáтыя — (ад грэч. demos «народ», kratos «улада»), народаўладдзе — сістэма палітычнага кіравання ў Старажытнай Грэцыі, пры якой палітычная ўлада знаходзілася ў руках прадстаўнікоў, якіх абіралі грамадзяне. У сучасным значэнні дэмакратыя — гэта палітычная сістэма кіравання, заснаваная на выбарнасці прадстаўнікоў улады.


Е

Ерась

Éрась — кірунак у хрысціянскай рэлігіі, які не прызнаваўся пануючай (артадаксальнай) царквой.


К

Каланізацыя

Каланізáцыя — працэс засялення і асваення новых тэрыторый зямлі людзьмі.

У антычным свеце каланізацыя першапачаткова была накіравана на рашэнне праблем, звязаных з вострым недахопам збожжа ў родным горадзе, і толькі пазней стала спосабам пашырэння гандлёвых сувязяў, сродкам заваявання новых зямель, прыдатных для сельскай гаспадаркі.

Каланізацыя была непасрэдна звязана з пашырэннем сферы палітычнага ўплыву (асабліва гэта характэрна для каланізатарскай дзейнасці Афін у V стагоддзі да н. э. і для каланізацыі ў эліністычна-рымскі перыяд), а таксама з развіццём антычнай культуры.

Працэс каланізацыі пачаўся з канца II-га тыс. да н. э. і працягваўся (з некаторымі перапынкамі) аж да эпохі ранняй Рымскай імперыі.


Каланіялізм

Каланіялíзм — палітыка і практыка моцнай дзяржавы па ўстанаўленні тэрытарыяльнага кантролю над слабай краінай або народам.


Калектывізм

Калектывíзм — прынцып агульнасці, калектыўны пачатак у грамадскім жыцці, у працы, у якой-небудзь дзейнасці; сумесная дзейнасць людзей па задавальненні патрэбаў усіх членаў супольнасці.


Камуна

Камýна — у сярэднявечнай Заходняй Еўропе аб'яднанне гараджан для барацьбы за свае правы, галоўным з якіх было права на самакіраванне горада.


Капіталізм

Капіталíзм — сістэма грамадскай вытворчасці і размеркавання, заснаваная на прыватнай уласнасці, усеагульнай юрыдычнай роўнасці і свабодзе прадпрымальніцтва. Галоўным крытэрыем для прыняцця эканамічных рашэнняў з'яўляецца імкненне да павелічэння капіталу, да атрымання прыбытку.


Капітулярый

Капітуля́рый — зборнік указаў і пастаноў франкскіх каралёў і імператараў.


Класіцызм

Класіцы́зм — мастацкі кірунак, які склаўся ў еўрапейскай літаратуры XVII ст., і ý аснове якога палягае прызнанне антычнага мастацтва вышэйшым узорам, ідэалам, а твораў антычнасці — мастацкай нормай.


Контррэфармацыя

Контррэфармáцыя — (ад лац. contra «супраць», Reformatio «Рэфармацыя») — палітыка каталіцкай царквы ў XVI—XVII стст., накіраваная на супрацьдзеянне Рэфармацыі пратэстантаў.


Контрфорс

Контрфóрс — элемент пабудовы, які падтрымлівае сцяну і вагу будынка звонку.


Курыя

Кýрыя, папская курыя — вышэйшы орган кіравання ў каталіцкай царкве, які складаецца з кардыналаў.


Л

Лакальныя цывілізацыі

Лакáльныя цывілізáцыі — самастойныя грамадствы або буйныя дзяржавы, якія характарызуюцца сукупнасцю палітычных, дзяржаўных, рэлігійных, эканамічных, культурных і сацыяльных традыцый, маралі, каштоўнасцей і светапогляду.


М

Місіянеры

Місіянéры — прапаведнікі, якія займаліся распаўсюджваннем хрысціянскай рэлігіі.


Манархія

Манáрхія — форма дзяржаўнага праўлення, пры якой уся ўлада належыць манарху (каралю, імператару, цару).


Маньерызм

Маньеры́зм — (ад італ. maniera «манера, стыль») — кірунак у заходнееўрапейскім мастацтве XVI ст., які паказаў крызіс культуры Адраджэння.


Маярдом

Маярдóм — вышэйшая службовая асоба пры каралеўскім двары франкскіх манархаў.


Меркантылізм

Меркантылíзм — эканамічная палітыка, накіраваная на стымуляванне экспарту для перавышэння яго над імпартам з мэтай прыцягнення грошай у краіну. Меркантылізм у выніку прыводзіць да абмежавання імпарту, да падзення жыццёвых стандартаў унутры краіны, да зніжэння эканамічнай актыўнасці.


Монатэізм

Монатэíзм, монатэістычная рэлігія (літар. "адзінабожжа" — ад грэч. mόνος, "адзін" і грэч. Θεός, "бог" — рэлігійнае ўяўленне і вучэнне пра Адзінага Бога (у супрацьлегласць язычніцкаму шматбожжу, політэізму).


Н

Нірвана

Нірвáна — асаблівы стан у будызме, у якім цалкам адсутнічае тленнасць жыцця (трывогі, клопаты, турботы, разнастайныя перажыванні і пакуты).


Неалітычная рэвалюцыя

Неаліты́чная рэвалю́цыя — гістарычны перыяд пераходу ад прысвойваючага да вытворчага тыпу гаспадаркі (земляробства і жывёлагадоўлі) у эпоху неаліту.


Новы час

Нóвы час — перыяд у гісторыі чалавецтва, які ахоплівае XVI — пачатак XX ст.


П

Паншчына

Пáншчына — працоўная павіннасць залежных сялян у Расіі, якая выконвалася на зямлі гаспадара.


Парламент

Парлáмент — саслоўна-прадстаўнічы орган дзяржаўнага кіравання ў Англіі.


Першабытнае грамадства

Першабы́тнае грамáдства — гістарычны перыяд развіцця чалавецтва (2,4 млн гадоў таму — каля 4 тыс. гадоў да н. э.), які папярэднічаў з'яўленню цывілізацыі.


Племя

Пле́мя — этнічная агульнасць людзей, звязаных радавымі адносінамі, тэрыторыяй, культурай, мовай і саманазвай.


Поліс

Пóліс — горад-дзяржава ў Старажытнай Грэцыі, асаблівая форма палітычнай і сацыяльна эканамічнай арганізацыі грамадства, у дадзеным выпадку — грамадзян.


Праабшчына

Праабшчы́на, чалавечы статак — умоўная назва найбольш ранніх калектываў людзей.


Пратэкцыянізм

Пратэкцыянíзм — эканамічная палітыка дзяржавы, накіраваная на мэтанакіраванае закрыццё ўнутранага рынку ад паступлення тавараў замежнай вытворчасці.


Праўда

Прáўда — запісаны зборнік традыцыйнага права.


Р

Радавая абшчына

Радáвая абшчы́на — гістарычна першая форма грамадскай арганізацыі людзей на аснове крэўнага сваяцтва.


Раманскі стыль

Рамáнскі стыль — стыль у архітэктуры ў Заходняй Еўропе X—XIII стст., для якога былі характэрныя тоўстыя сцены з даволі вузкімі невялікімі вокнамі ў выглядзе байніц, буйныя вежы і элементы паўкруглай аркі.


Ратуша

Рáтуша, мэрыя — будынак, які з'яўляўся цэнтрам гарадскога самакіравання, дзе засядала адміністрацыя горада (гарадскі савет) на чале з мэрам або бургамістрам.


Рэктар

Рэ́ктар — кіраўнік універсітэта, які выбіраўся ў сярэднія вякі выкладчыкамі і студэнтамі.


Рэлігія

Рэлігíя — сістэма поглядаў на навакольны свет, маральных нормаў і абрадавых дзеянняў, звязаных з верай у Бога, багоў або духаў. Гістарычныя формы развіцця рэлігіі — анімізм, політэізм і монатэізм.


Рэспубліка

Рэспýбліка — форма дзяржаўнага праўлення, пры якой прадстаўнікі ўлады абіраюцца народам. Першая Рэспубліка ўзнікла ў Старажытным Рыме.


Рэфармацыя

Рэфармáцыя — рэлігійны рух у Заходняй Еўропе ў XVI — пачатку XVII ст., які прывёў да фарміравання пратэстантызму і яго аддзялення ад каталіцкай царквы.


С

Сістэма «роўных палёў»

Чжаньцяньчжы (сістэма валодання палямі) — сістэма надзельнага землекарыстання ў Кітаі.

Была ўведзена ў 280 годзе, у далейшым (V стагоддзе) яна атрымала назву цзюньцяньчжы (сістэма «роўных палёў»).

Сістэма чжаньцяньчжы прадугледжвала надзяленне земляробаў вызначаным участкам зямлі (70 му (му прыкладна — 1 / 16 га) на мужчыну і 30 му на жанчыну) і абкладанне сялян прамысловым падаткам (шоўкам і бавоўнай) з кожнага двара і зямельным падаткам (збожжам) з працаздольных сялян.

Па сістэме чжаньцяньчжы сельскае насельніцтва падзялялася па ўзроставым прынцыпе з улікам працаздольнасці і абкладалася падаткамі ў адпаведнасці з гэтым.

Мужчыны і жанчыны, старэйшыя за 16 гадоў і да 60 гадоў лічыліся паўнавартаснымі падатнымі (чжэн-дзін), з 13 да 15 і ад 61 да 65 гадоў — другараднымі (другой групы) падатнымі (цы-ін).

Чжаньцяньчжы рэгламентавала таксама памеры землеўладання чыноўнікаў і колькасць залежных земляробаў, прымацаваных да іх.


Сістэма васьмі сцягоў

Сістэ́ма васьмí сцягóў — маньчжурская адміністрацыйна-ваенная сістэма ў Цынскай імперыі.


Саслоўе

Саслóўе — сацыяльная спадчынная група, якая адрознівалася сваімі правамі і абавязкамі ў грамадстве.


Сацыягенез

Сацыягене́з — працэс гістарычнага фарміравання чалавечага грамадства.


Сацыяльная стратыфікацыя

Сацыя́льная стратыфікáцыя — структура грамадства з сацыяльным падзелам (дыферэнцыяцыяй) на класы, саслоўі, касты і г. д.


Сёгунат

Сёгунáт — сістэма ваеннага праўлення ў Японіі з 1192 да 1868 г., пры якой рэальная ўлада ў дзяржаве належала ваенным начальнікам — сёгунам («вялікім палкаводцам»), прадстаўнікам найбуйнейшых феадальных дамоў Японіі. У сваім праўленні яны абапіраліся на ваенна-служылую знаць — самураяў. Імператары ж выконвалі толькі цырыманіяльныя і рэлігійныя функцыі.


Сем вольных мастацтваў

Сем свабóдных мастáцтваў (лац. Septem Artes Liberales) — цыкл дысцыплін, якія складалі аснову антычнай (грэка-рымскай) і сярэднявечнай сістэм адукацыі. Яны ўключалі ў сябе граматыку, дыялектыку (логіку) і рыторыку (якія ўяўлялі сабой ніжэйшую прыступку, «трыдарожжа» пазнання — трывіум) , а таксама арыфметыку, геаметрыю, музыку і астраномію (вышэйшая ступень — «чатырохдарожжа» або квадрывіум).


Суніты

Сунíт, суніты (ад араб. — «людзі Суны і згоды абшчыны») — паслядоўнікі асноўнага і найбольш шматлікага напрамку ў ісламе.


Суседская абшчына

Сусе́дская абшчы́на — форма сацыяльнай арганізацыі на аснове тэрытарыяльнага адзінства, якая змяніла радавую суполку. Аснова яе існавання заключаецца ў захаванні значнасці калектыўнай працы. У суседскай абшчыне нараўне з калектыўнай уласнасцю (зямля, вада, лугі, лясы) існавала індывідуальная ўласнасць (дом, інвентар, жывёла, прысядзібны ўчастак).


Схаласт

Схалáст — сярэднявечны вучоны-багаслоў, які не займаўся эксперыментальным вывучэннем свету.


Сярэднія вякі

Сярэ́днія вякí — перыяд гісторыі, які ахоплівае V—XV стст.


Т

Тэакратыя

Тэакрáтыя — форма праўлення, пры якой на чале краіны стаіць рэлігійны лідар.


У

Урбанізацыя

Урбанізáцыя — працэс масавага ўзнікнення гарадоў і развіцця гарадскога жыцця.


Усходняя дэспатыя

Усхóдняя дэспаты́я — форма дзяржаўнага кіравання ў краінах Старажытнага Усходу з неабмежаванымі паўнамоцтвамі спадчыннага правіцеля, які абагаўляўся, і поўным падпарадкаваннем падданых яго ўладзе.


Ф

Фармацыя

Фармáцыя — гістарычная прыступка ў развіцці грамадства з адпаведным ёй спосабам вытворчасці.


Феод

Феóд — спадчыннае зямельнае валоданне, якое сеньёры давалі сваім васалам за абавязацельствы нясення службы.


Ц

Цімары

Цімáры — зямельныя спадчынныя ўладанні ў Асманскай імперыі, якія турэцкія воіны атрымлівалі за сваю службу.


Ш

Шыіты

Шыíт — (араб. — прыхільнікі, паслядоўнікі) — кірунак ісламу, які аб'ядноўвае розныя абшчыны, якія прызналі Алі ібн Абу Таліба і яго нашчадкаў адзіна законнымі спадчыннікамі і духоўнымі пераемнікамі прарока Мухамада.


Э

Элінізм

Элінíзм — перыяд у гісторыі Міжземнамор'я, які доўжыўся з часу смерці Аляксандра Македонскага (323 г. да н. э.) да канчатковага ўстанаўлення рымскага панавання на гэтых тэрыторыях (30 г. да н. э.).



Страница:  1  2  3  4  5  6  7  8  9  (Далее)
  Все