Сістэма «роўных палёў»

Чжаньцяньчжы (сістэма валодання палямі) — сістэма надзельнага землекарыстання ў Кітаі.

Была ўведзена ў 280 годзе, у далейшым (V стагоддзе) яна атрымала назву цзюньцяньчжы (сістэма «роўных палёў»).

Сістэма чжаньцяньчжы прадугледжвала надзяленне земляробаў вызначаным участкам зямлі (70 му (му прыкладна — 1 / 16 га) на мужчыну і 30 му на жанчыну) і абкладанне сялян прамысловым падаткам (шоўкам і бавоўнай) з кожнага двара і зямельным падаткам (збожжам) з працаздольных сялян.

Па сістэме чжаньцяньчжы сельскае насельніцтва падзялялася па ўзроставым прынцыпе з улікам працаздольнасці і абкладалася падаткамі ў адпаведнасці з гэтым.

Мужчыны і жанчыны, старэйшыя за 16 гадоў і да 60 гадоў лічыліся паўнавартаснымі падатнымі (чжэн-дзін), з 13 да 15 і ад 61 да 65 гадоў — другараднымі (другой групы) падатнымі (цы-ін).

Чжаньцяньчжы рэгламентавала таксама памеры землеўладання чыноўнікаў і колькасць залежных земляробаў, прымацаваных да іх.

» Слоўнік