Слоўнік
Специальные | А | Б | В | Г | Д | Е | Ё | Ж | З | И | К | Л | М | Н | О | П | Р | С | Т | У | Ф | Х | Ц | Ч | Ш | Щ | Э | Ю | Я | Все
« |
---|
«Прускі» шлях развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы«Пру́скі» шлях развіцця́ капіталíзму ў се́льскай гаспада́рцы — спосаб аграрнага гаспадарання, пры якім захоўвалася памешчыцкая ўласнасць на зямлю. | ||
І |
---|
ІнвентарыІнвентары́ (ад лац. inventarium — вопіс) — гаспадарчыя дакументы, якія ўключалі падрабязнае апісанне памешчыцкіх маёнткаў, сялянскіх надзелаў і павіннасцей. | ||
ІндустрыялізацыяІндустрыяліза́цыя — працэс стварэння буйной машыннай вытворчасці ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі, перш за ўсё ў прамысловасці. | ||
Індустрыяльнае грамадстваІндустрыя́льнае грама́дства — грамадства, для якога характэрныя падзел працы, спецыялізацыя вытворчасці і яе аўтаматызацыя, арыентацыя вытворчасці на рынак, выкарыстанне ў вытворчасці дасягненняў навукі і тэхнікі. | ||
ІнтэграцыяІнтэгра́цыя (ад лац. integratio — аднаўленне, папаўненне, злучэнне) — працэс і вынік узаемасувязі, узаемадзеяння, збліжэння і аб’яднання ў адзінае цэлае якіх-небудзь частак, элементаў, у прыватнасці краін і іх эканомік, грамадскіх і палітычных структур, партый, арганізацый і інш. | ||
Інтэнсіўны шлях развіцця эканомікіІнтэнсíўны шлях развіцця́ экано́мікі — шлях развіцця, звязаны з ростам вытворчасці на аснове паляпшэння якасных паказчыкаў, у першую чаргу за кошт укаранення ў вытворчасць дасягненняў навукі і тэхнікі і павелічэння прадукцыйнасці працы. | ||
Інфармацыйнае грамадстваІнфармацы́йнае грама́дства — грамадства, у якім у выніку навукова-тэхнічнай рэвалюцыі, стварэння камп’ютараў, робатызацыі вытворчасці змяняецца характар працы. Для такога грамадства характэрныя вызначальная роля навукі і тэхнікі, масавае выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій. Паступова прыходзіць на змену індустрыяльнаму грамадству. | ||
ІнфляцыяІнфля́цыя — падзенне пакупніцкай здольнасці грошай, іх абясцэньванне, звязанае з лішкам грашовай масы і недахопам спажывецкіх тавараў. | ||
А |
---|
Аграрна-прамысловы комплексАгра́рна-прамысло́вы ко́мплекс — буйны́ міжгаліновы комплекс, які аб’ядноўвае некалькі галін эканомікі, накіраваных на вытворчасць і перапрацоўку сельскагаспадарчай сыравіны і атрыманне з яе прадукцыі, якая даводзіцца да канчатковага спажыўца. | ||