«Амерыканскі» шлях развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы
«Амерыка́нскі» шлях развіцця́ капіталíзму ў се́льскай гаспада́рцы — спосаб аграрнага гаспадарання, пры якім уласнасць на зямлю замацоўваецца за тымі, хто яе непасрэдна апрацоўвае. Пры правядзенні сталыпінскай аграрнай рэформы ствараліся ўмовы для рэалізацыі гэтага шляху: селянін мог замацаваць свае зямельныя надзелы ва ўласнасць праз водруб або хутар.