Практыкум

Рэлігійнае становішча на беларускіх землях

1. Работа з дакументам.

Прааналізуйце тэкст дакументаў і адкажыце на пытанні.

Акт Варшаўскай канфэдэрацыі аб свабодзе веравызнанняў у Рэчы Паспалітай. 28 студзеня 1573 г. [1]

Прынята ў Варшаве на з’ездзе вальным каронным дваццаць восьмага дня месяца студзеня року ад Панскага [нараджэння Хрыстова] тысяча  пяцьсот семдзесят трэцяга.

Мы, рады каронныя, духоўныя і свецкія, і рыцарства, і станы іншыя адзінай і непадзельнай Рэчы Паспалітай з Вялікай і з Малой Польшчы, Вялікага Княства Літоўскага, Кіева, Валыні, Падляшша, зямлі Рускай, Прускай, Паморскай, Жамойцкай, Ліфляндскай і месцаў [гарадоў] Польшчы. Абвяшчаем усім, каму належыць, на вечную той справы памяць, што ў той небяспечны час без караля, пана вярхоўнага, жывучы, намагаліся пільна таго на з’ездзе Варшаўскім, каб па прыкладзе продкаў нашых самі між сабой пакой, справядлівасць і парадак і абарону Рэчы Паспалітай утрымаць і захаваць маглі. Аб тым адзінадушным рашэннем і святою прысягаю сабе гэта ўсе супольна імем усёй Рэчы Паспалітай абяцаем і бяром абавязак верай, годнасцю і сумленнем нашым наперад аніякага падзелу між сабой не чыніць, ані раздзялення якога не дапусціць, як у адной непадзельнай Рэчы Паспалітай ніводная частка без іншай ані гаспадара сабе абіраць, ані змовы асобнай з іншымі не чыніць, але адпаведна з месцам і часам вызначаным, з’ехацца ўсёй грамадой кароннай і супольна і спакойна тую справу абрання гаспадара па волі Божай слушна разгледзець, а інакш на гаспадара не згаджацца, адно толькі як з такой і менавітай умоваю, што нам перш правы ўсе, прывілеі і вольнасці нашыя, якія ёсць і якія яму надамо па абранні, нам прысягнуць мусіць. А менавіта гэта прысягнуць: пакой паспаліты між людзьмі рознае веры і набажэнства захоўваць і нас за мяжу Кароны ніколі ні ў які спосаб не цягнуць, ані просьбаю каралеўскаю сваёй, ані выплатай пяці грыўнаў на дрэўца, ані рушэння паспалітага без згоды соймавае чыніць. Таму паўстаць супраць кожнага такога абяцаем, хто б альбо месца і час іншы для выбараў гаспадара сабе прызначаў, або замяшанне на выбарах чыніць хацеў, альбо люд служэбны асабліва наймаў, альбо выбарам гэтым, са згоды супольнай праведзеным, супраціўляцца асмеліўся. А як у Рэчы Паспалітай ёсць розніца немалая з боку веры хрысціянскай, папярэджваючы тое, каб з той прычыны між людзьмі сваркі якія шкадлівыя не пачаліся, каторыя па іншых каралеўствах ясна бачым, абяцаем тое сабе супольна за нас і за патомкаў нашых на вечныя часы пад прысягай з вераю, годнасцю і сумленнем нашым, што розныя ў веры пакой між сабой захаваюць, а з-за рознай веры і адрозненняў у касцёлах крыві не праліваць, ані з-за гэтага караць асуджэннем маёмасці, знявагаю, заключэннем у вязніцу, выгнаннем не будуць, і ніводнаму верхавенству ані ўраду да такога ўчынку ніводным спосабам не дапамагаць, і наадварот, дзе б яе хто праліваць хацеў, з той прычыны будзем бараніцца, у тым усе будзем абавязаныя, хаця б тое пад страхам асуджэння або справы якой судовай хто б тое ўчыніць хацеў. Бо цераз тую канфэдэрацыю нашаю аніякай улады над падданымі іх, як станаў духоўных, так і свецкіх, панам іхнім не адмаўляем. І калі б такое свавольства дзе адбылося пад відам набажэнства, як заўсёды было, будзе вольна і цяпер кожнаму пану падданага свайго непаслухмянага як у духоўных, так і ў свецкіх рэчах, паводле разумення свайго пакараць, каб усе наданні верхавенства і ўлады каралеўскай царкоўныя пасады такія, як арцыбіскупства, біскупства і іншая ўсялякая маёмасць была даваная не іншым, як адно толькі рымскага касцёлу асобам духоўным, жыхарам польскім паводле Статуту. А маёмасць касцёлаў грэцкіх людзям той жа грэцкай веры мусіць быць дадзена. А як пакой нямала ад таго залежыць, каб супярэчанні паміж рознымі станамі былі стрыманыя, а між станамі духоўным і свецкім ёсць немалая розніца ў рэчах свецкіх дачасных мінаючых, абяцаем усё тое між сабою зраўняць на бліжэйшым сойме па абранню гаспадара. Справядлівасці парадку такому моц надаём, які сабе каторае ваяводства супольна пастанавіла альбо яшчэ пастановіць у згодзе. Таксама і аб абароне патрэбнае замкаў пагранічных, хто-кольвек каму пэўны доўг запісаў і дабравольна згадзіўся сваім запісам адказваць перад замкавым судом, ці будзе гэта перад смерцю або ўжо пасля смерці караля, такі кожны паводле запісу свайго няхай звыклыя наступствы права церпіць.

А панове старастове будуць павінныя моцаю таго паспалітага абавязку без усякае валакіты паводле звычаю судзіць і разбіраць і паспяхова выконваць такія справы, акрамя тых ваяводстваў, каторыя сабе кшталт або звычай справядлівасці спаўнення асаблівы пастанавілі ў час бескаралеўя альбо яшчэ пастанавіць маюць. Запісы ўсялякія і наданні маёмасці вечныя перад кнігамі ўчыненыя і каторыя надалей будуць учынены падчас бескаралеўя супольным на тое канфэдэрацыі дазволам пастанаўляем, каб падчас бескаралеўя, пачаўшы з дня смерці караля, нікому ва ўчынках законных даўнасць земская не шкодзіла на будучае да справядлівасці яго. Таксама тыя, каторыя мелі ў час пэўны пазыкі грошай на мінулыя гады або год новы, або на які час ужо мінулы, — тыя ўсе будуць абавязаныя атрымаць свае грошы на першых судах, дасць Бог па абранні новага караля альбо на першае адкрыццё судовых кніг. Абяцаем таксама тое сабе, што на выбары караля прызначаныя едучы і на месцы будучы і да дому з’язджаючы, гвалту ніякага людзям і паміж сабой чыніць не будзем. Тыя ўсе рэчы абяцаем самі разам з нашчадкамі сваімі захоўваць няўхільна і трымаць пад вераю, годнасцю і сумленнем нашым. А хто б таму супраціўляўся і пакой ды парадак паспаліты псаваў, супраць такога ўсе паўстанем на яго парушэнні. А для лепшай пэўнасці ўсіх тых апісаных рэчаў прылажылі мы пячаткі свае да гэтага і рукамі ўласнымі падпісалі…

Пераклад з польскай мовы

Пытанні і заданні:

1. Дакажыце, што акт Варшаўскай канфедэрацыі прадугледжваў свабоду веравызнання ў Рэчы Паспалітай.
2. Чаму быў прыняты гэты дакумент?
3. Успомніце, як вырашалася канфесійнае пытанне ў гэты час у іншых еўрапейскіх краінах (Францыі, Швецыі, Англіі, Швейцарыі).
4. Чым з тэкста дакумента можна растлумачыць адсутнасць рэлігійных ганенняў у Рэчы Паспалітай?

Из решения Виленского съезда представителей православной и евангелической[2] церквей о преследовании так называемых неоуниатов и насилии со стороны униатов и католиков [3]

Мы, члены рады, высшие чины, должностные лица, рыцарство и иные жители Короны Польской, ВКЛ и принадлежащих им государств, последователи как восточной грече­ской церкви, признающие верховенство восточных патриархов, так и евангелической, объединенной Сандомирским соглашением 1570 г., в господа Бога во троице единого верим и исповедуем и, будучи согласны послушанию слову божьему, признаем господа Христа единственной и истинной главой и пастырем, церкви и храмов наших, тщательно охраняем фундации, права и привилегии, пожалованные людям греческой религии.

Мы поддерживаем также общую конфедерацию разделенных верою, созданную 28 января 1573 г. во время бескоролевья духовными и мирскими чинами и другими сословиями Речи Посполитой и городами, укрепленную долгом присяги, веры, порядочности и совести, а также подтверждениями прав со стороны наших государей-королей Польши и ВКЛ и, наконец, гарантированную частыми упоминаниями в постановлениях сейма. Эта конфедерация нас обязывает к тому, чтобы мы мир меж собой соблюдали и не допускали, чтобы из-за различия веры и церковных обрядов была пролита кровь жителей этих государств или кто-либо был подвергнут конфискации имущества, лишению чести и изгнанию; чтобы мы не оказывали со­действия в пагубных мерах никаким властям и учреждениям, а напротив, препятствовали всякому, кто бы пытался так действовать хотя бы на основании судебного решения. Конфедерация особо гарантировала и то, чтобы бенефиции греческих церквей, раздаваемых его королевским величеством, жаловались лицам той же греческой веры.

Мы видим, что, вопреки этой конфедерации, невзирая на привилегии и грамоты, гарантировавшие свободу богослужения, и вопреки обычаю, который застал его величество король, наш теперешний государь, мы испытываем множество обид, утеснений, тягот и насилий во все больших размерах со стороны разных лиц, а наиболее от духовного сословия и от некоторых людей римского богослужения и так часто, что ни одного звания человек почти что ни в одном уголке этих обширных земель от них не свободен, но все мы, разные и различных городов жители, так обременены, что уже не можем гордиться свободой, свойственной сынам этой Речи Посполитой, как в отношении нашей чести, так и в отношении личной безопасности, имущества и состояния...

Уже духовные пресвитеры[4], священники, министры[5] и проповедники наши за преданность своей религии преследуются различными способами. Их находят и на них нападают в их домах, их оскорбляют, грабят, ссылают, изгоняют, лишают земель и имущества, которое с ущербом для их потомства раздается как выморочное. Их хватают в городах и на открытых дорогах Речи Посполитой, их заключают в тюрьмы и подвергают неслыханным терзаниям, избивают, топят и убивают. А на их место насаждают и приказывают нам и принуждают нас слушать пастырей, которых мы считаем отступниками от восточных патриархов и которым, как мы понимаем, бенефиции[6], раздаваемые его величеством королем, никак не положены, поскольку таковые были закреплены за вероисповеданиями, не подчиняющимися римской церкви.

Однако эти отступники от прежнего верховенства и до сего дня сохраняют эти бенефиции, невзирая на наши частые просьбы, требования и протесты. Нет почти надежды на возврат таковых, ибо, вопреки прежнему обычаю, доступ к ним может иметь только тот, кто заранее обещает послушание папе, так как в делах церковных, касающихся духовенства, в нарушение древнего обычая лицам, исповедующим греческую религию, чем дальше, тем в большей степени запрещают сношения с восточными патриархами, необходимые для управления.

Не ограничиваясь насилием по отношению к местам и лицам, посвященным служению господу, нападают и на мирян, в особенности лиц городского сословия, под предлогом различия религии (из-за которого в иных городах Речи Посполитой на иноземный манер они были подвергнуты инквизиции); их исключают из цехов, запрещают заниматься ремеслом, торговлей, купечеством и даже проживать в городе, утверждают о неравенстве их сословий, ставят под сомнение их дееспособность, попрекают незаконным рождением, особенно когда бракосочетание совершено нашим духовенством, постепенно лишая родителей права выдавать замуж своих дочерей, обрекая замужних женщин на заключение в темницах римского духовенства и присваивая себе суд по делам о гражданских договорах, относящихся к браку.

Доходит и до нас, людей шляхетского сословия, которые, хотя и родились в этой Речи Посполитой равными и столь же ценными, как и лица римской религии, ко всем тяготам и повинностям одинаково с ними привлечены и к услужению королю его величеству и Речи Посполитой одинаковое желание в себе находим, во всем настолько соблюдаем добродетель, веру, благопристойность, что, по милости божьей, ничего непристойного о нас про­тивники наши сказать не могут; однако чем дальше, тем больше из-за нашей преданности своей вере вследствие коварства римских духовников нас лишают почестей и хлеба, отстраняют от сенаторских мест, от высших чинов, управления староствами, аренды и иных полезных должностей; и даже к служению Речи Посполитой не можем иметь такого доступа, как другие.

Перевод с польского языка

Пытанні і заданні:

1. Чым былі незадаволены праваслаўныя і пратэстанцкія шляхціцы ў Рэчы Паспалітай?
2. Пералічыце формы ціску на праваслаўных і пратэстантаў ВКЛ з боку каталіцкай і ўніяцкай цэркваў.

Из буллы папы Климентия VIII о подчинении группы наивысшего православного духовенства папе римскому. 23 декабря 1595 г.[7]

Русские … епископы и вся эта богатая и главная нация не имела связи с церковью римской — матерью и наставницей всех церквей, но жила, пользуясь своим языком и письменностью, придерживаясь греческого обряда...

Но вот недавно благочестивый брат архиепископ и митрополит Киевский, Галицкий и всея Руси Михаил, а вместе с ним и многие епископы одной с ним провинции, как благочестивый брат прототроний Ипатий, епископ Владимирский и Брестский, экзарх Кирилл, епископ Луцкий и Острожский, Григорий, названный архиепископ, избранный епископом Полоцким и Витебским, Леонтий, епископ Пинский и Туровский, который недавно умер, Дионисий, епископ Холмский и Бельский, и, наконец Иона, архимандрит Кобринский, избранный епископом Пинским и Туровским вместо названного умершего Леонтия, — все они, будучи просветлены в своих сердцах светом Св. Духа, начали между собой связываться и … серьезно обсуждать, что они и стадо, которое они пасут, не являются членами тела Христова, которое есть церковь, поскольку не имеют связи с наличной главой самой церкви…

Поэтому на соборе после совместного обсуждения они постановили и решительно согласились примириться со своей и всех верующих матерью церковью Римской, вернуться к первосвященнику… Это обсуждение и решение они записали: архиепископ Михаил и все вышеуказанные епископы подписали 2 декабря 1594 г. Этим постановлением они как бы цепью соединили себя с Римской церковью и с заботами об унии, к которой они стремились. Чтобы то, что этот архиепископ Михаил и все вышеуказанные епископы утвердили выполнить, они делегировали из их числа двух первенствующих епископов, благочестивых братьев: прототрония Ипатия ... и экзарха, епископа Луцкого и Острожского… Когда они пришли в Рим, то принесли с собой решение, о котором сказано выше… Кроме того, они принесли нам грамоту из королевства Польского и ВКЛ под датой 12 июня 1595 г. по старому календарю за подписями епископов.

Когда два вышеуказанных епископа и посла, Ипатий и Кирилл, были благосклонно допущены к Нам на аудиенцию и для беседы, они отдали нам эту грамоту, ими подписанную, и покорно просили нашего и столицы апостольской благословении и присоединения к католической Римской церкви, как членов к главе, с сохранением их обрядов и церемониала в богослужениях, в отправлениях таинств и в остальном, согласно унии, созданной на Флорентийском соборе между западной и восточной греческой церковью, с обязательством взаимно вскрывать все возникающие ереси, судить схизмы и проклинать все ошибки, которые осуждает святая католическая Римская церковь и, в частности, те, которые прежде были отлучены от Римской церкви; затем правильно совершать исповедание веры католической, сохранить и навсегда поручиться нам как истинному наместнику Христа в послушании и покорности св. апопольскому престолу.

Те же епископы, кроме того, доставили нам письмо сына нашего короля Польского и Шведского, который по своей примерной богобоязненности и рвению к распространению католической веры приветствует это дело русских относительно обращения и унии с католической церковью и весьма рекомендует нам желающих присоединения. Об этом нас просят и другие наши братья, католические польские епископы, как то: возлюбленный наш сын кардинал Георгий Радзивилл, епископ Львовский, и Бернард, епископ Луцкий.

По Божьей благодати, ничего более не желая и не ища, кроме умножения Христу душ, мы повелели тщательно обсудить эти петиции и сообщить свои мысли и предложения нашим братьям — благочестивым кардиналам св. Римской конгрегации и начальникам вселенской инквизиции. А когда все было обстоятельно рассмотрено и взвешено и когда два вышеназванных епископа, Ипатий и Кирилл, от себя, архиепископа митрополита Михаила и от имени своих соепископов в отношении того, что касается ересей, ошибок и осуждения схизмы и клятвоотступничества должным образом поручились и когда они были готовы публично объявить по установленной формуле католическую веру и выразить подлинное послушание нам и апостольскому престолу, то мы на основании этого решили во славу Божью, что русские епископы и нация должны быть допущены и приняты к общению и унии с церковью Римской.

Что и совершилось согласно торжественному обычаю и с великой духовной радостью в точно назначенный день, это значит 23 декабря нынешнего 1595 г.

Перевод с латинского языка

Пытанні і заданні:

1. Пералічыце кіраўнікоў праваслаўнай царквы ВКЛ, якія выступілі ініцыятарамі уніі.
2. Хто быў накіраваны ў Рым для вырашэння пытання аб царкоўнай уніі?
3. На якіх умовах рымскі папа пагаджаўся зацвердзіць унію?
4. Як аднеслася вярхоўная ўлада ВКЛ да уніі?
5. Якой бачыў каталіцкую царкву Клімент VIII пры заключэнні уніі з праваслаўнай царквой?
6. Якія ўмовы уніі распрацавалі Іпацій Пацей і Кірыла Цярлецкі? Якая роля адводзілася праваслаўнай царкве?

Из «Фриноса, или Плача Восточной церкви» Мелетия Смотрицкого о тяжелом положении православной церкви (1610 г.)[8]

Горе мне, бедной! Горе мне, несчастной! Ах, со всех сторон ограбленной, горе мне, выставленной на всеобщее поругание, содрав с меня одежды, горе мне, обремененной невыносимой тяжестью. Руки в оковах, ярмо на шее, путы на ногах, цепь на бедрах, обоюдоострый меч над головой, глубокая вода под ногами, неугасимый огонь по сторонам. Отовсюду крики, отовсюду страх, отовсюду преследование. Горе мне в селах и городах, горе мне в дубравах и полях, горе мне в горах и пропастях земных. Нигде нет спокойного места, ни безопасного пристанища. Дни проходят в болезнях и ранах, ночи в стенаниях и вздохах. Летний зной донимает меня до обморока, зимняя стужа — до смерти, ибо, несчастная, страдаю я оттого, что обнажена, что преследуют меня до смерти. Прежде прекрасная и богатая, теперь я обезображена и убога; некогда королева, возлюбленная всего мира, теперь унижаемая и гонимая всеми. Приблизьтесь ко мне скорее, все народы, все живущие на земле, и прислушайтесь к моему голосу и вы узнаете, чем я была прежде и удивитесь. Теперь я стала посмешищем для света, а прежде передо мною преклонялись люди и ангелы. Была я наряднее всех других, пленительна и мила, и прекрасна, как утренняя зорька на востоке, прекрасна, как месяц, прекрасна, как солнце…

Рожала я и воспитывала деток, а они от меня отказались, и из-за них я стала посмешищем. Ибо они содрали с меня мои одежды и выгнали меня, обнаженную, из моего дома; отняли у меня красоту моего тела… И еще больше: денно и нощно покушаются на мою душу, помышляют о моей погибели. О вы, стоящие передо мною, вы, глядящие на меня, послушайте и взвесьте, есть ли такое страдание, как мое, есть ли еще где-нибудь такая озабоченность и скорбь, как мое мучение. Рожала я и воспитывала деток, а они от меня отказались и тем содействовали моему упадку…

Внимайте моей печальной повести, все народы, слушайте меня все, кто живет на земле!.. Мои священники ослеплены блеском, мои пастыри, не желая помнить, что дело касается душ, онемели. Мои старцы поглупели, молодые одичали, мои дочери предались разврату, и все, забыв бога и правду, имеют один замысел — погубить мою душу. Они раскрыли свои пасти и, свистя, скрежещут на меня своими зубами и поносят меня... Вместо любви унижают меня, а за мои добро и любовь платят мне злом и ненавистью... Горе мне в этой душевной муке, горе мне, презираемой всеми. От постоянных слез притупилось мое зрение, все дрожит внутри, от страданий угасает жизнь моя. Как дым развеялись мои дни, а мои кости совсем высохли; я иссушена, как сено, и увяло мое сердце; от громкого моего плача присохли мои кости к телу. Они разинули на меня свои вражеские пасти, извергая на меня предательские и двуличные слова. Они взяли в свои руки топоры и ищут мою душу, чтобы ее погубить. Везде расставлены сети, везде ловушки, везде заразные жала. Здесь — кровожадные волки, там — рычащие львы. Отсюда — ядовитые драконы, оттуда — жестокие василиски[9]. Я не знаю, как защитить себя, не знаю, куда направиться, к кому прислонить свою голову, у кого искать защиты. Не есть ли это, о небеса и земля, новое страдание и непередаваемая печаль, что родила и воспитала я сыновей, а они от меня отказались...

Пытанні і заданні:

1. Водгукам на якую падзею стала кніга Мялеція Сматрыцкага?
2. Як вы лічыце, ад імя каго напісаны гэты твор?
3. Як вы думаеце, чаму Жыгімонт ІІІ Ваза загадаў знішчыць увесь наклад кнігі? 

2. Работа з навуковым артыкулам.

Культавыя камяні Беларусі
(Э. Ляўкоў, А. Карабанаў, Л. Дучыц, Э. Зайкоўскі, В. Вінакураў)[10]

На большай тэрыторыі Беларусі, найперш за ўсё на яе поўначы і ў цэнтральнай частцы, шырока распаўсюджаны валуны. Іх з’яўленне тут абумоўлена мацерыковымі зледзяненнямі... Звычайна памер валуноў не перавышае 0,7 м, радзей сустракаюцца глыбы да 1–1,5 м і зусім зрэдку — камлыгі да 3–5 м і болей. Самы вялікі з зарэгістраваных у рэспубліцы валуноў (Вялікі Камень) ляжыць каля в. Горкі Шумілінскага раёна. Яго даўжыня 11 м. Памеры камянёў змяншаюцца з поўначы на поўдзень Беларусі.

З’яўляючыся адметнай часткай ландшафту, валуны здаўна ўвайшлі не толькі ў матэрыяльную, але і духоўную культуру беларускага народа. У значнай ступені культавыя валуны звязаны з першабытнымі вераваннямі: шанаваннем аб'ектаў прыроды, якія быццам бы маюць звышнатуральныя якасці (фетышызм), верай у тое, што асобныя камяні з'яўляюцца або раней былі жывымі істотамі (анімізм), а таксама познімі рэлігійнымі вераваннямі (культам продкаў, язычніцтвам з яго шматлікімі антрапаморфнымі боствамі, хрысціянствам).

Звесткі аб культавых камянях Беларусі сустракаюцца ў пісьмовых крыніцах пачынаючы з XVI ст. (Хроніка Літоўская і Жамойцкая, Хроніка Мацея Стрыйкоўскага, Літоўская Метрыка). Так, пад 1557 годам каля в. Тарасава паблізу Мінска згадваецца Чортаў камень. Дакументы XVII ст. часта называюць камяні з высечанымі на іх крыжамі ў якасці пагранічных знакаў. У канцы XVII ст. рускі падарожнік П. А. Талстой адзначыў камень з выявай ступні чалавека (следавік) у Барысаўскім касцёле…

На сённяшні дзень на тэрыторыі Беларусі налічваецца больш за 300 культавых валуноў, больш за 100 месцазнаходжанняў каменных крыжоў і каля 30 каменных язычніцкіх ідалаў.

Усе культавыя камяні можна падзяліць на два асноўныя тыпы: культавыя валуны і культавыя вырабы з валуноў…

…Да класа магічных валуноў, або валуноў-фетышаў, належаць валуны-абярэгі, валуны-гойбіты, следавікі, цудадзейныя валуны і скарбнікі.

Валуны-абярэгі вядомы ў вёсках Мількавічы (Мількановічы) Навагрудскага, Крынкі Асіповіцкага раёнаў і ў іншых мясцінах. У вёсцы Мількавічы магічнай сілай валодаюць часткі, адбітыя ад валуна. У Крынках магічнымі лічыіліся камяні ў форме птушак. У Крэве Смаргонскага раёна ў якасці абароны ад халеры ў 1871 г. на кожным баку вёскі было пастаўлена па валуну-абярэгу. З іх захаваўся толькі адзін камень вышынёй каля 1 м. На яго трох гранях выбіты шасціканцовыя крыжы.

Валуны-гойбіты. Па павер’ях, дапамагаюць ад розных хваробаў. Дажджавая вада з валуноў лічылася лекавай і выкарыстоўвалася ў многіх вёсках. У якасці лекаў ужываўся мох, які рвалі з каменя і сушылі. Ад хвароб вачэй нібыта дапамагала вада з каменя Кадрыль каля в. Камяное Бярэзінскага раёна, з валуноў каля вёсак Старадварэц на Гродзеншчыне, Кудзінавічы Капыльскага, Засімавічы Пружанскага, Воўкаўшчына Міёрскага раёнаў, г. п. Акцябрскі (Рудабелка). У Рудабелцы над каменем была пабудавана капліца, служыліся малебны, людзі прыносілі ахвяры — лён, палатно, масла. Ад ліхарадкі вылечваў камень у в. Ківачына Пружанскага раёна. Дзяцей, хворых коклюшам, лячыў камень у в. Шышавічыі Пружанскага раёна. У вёсцы Пярэжары Пухавіцкага раёна камень вылечваў паралітыкаў, кульгавых і глухіх. У выглядзе парашка камень каля в. Раменікі Іўеўскага раёна дапамагаў ад вар'яцтва. У Навіцкавічах Камянецкага раёна вада са слядка лячыла барадаўкі ў людзей і жывёл. Жывёл лячылі яшчэ камень каля вёскі Заснуддзе Браслаўскага раёна (коней) і камень Волас у Крыжоўцы каля Мінска (усіх хатніх жывёл).

Камянёў-следавікоў налічваецца каля сотні. Звычайна гэта невялікія (да 1,5–2 м) глыбы з ксеналітамі — уключэннямі іншароднага рэчыва ў асноўнай масе горнай магматычнай пароды. У групу следавікоў уваходзяць два віды: антрапаморфныя следавікі — адбіткі нагі (Божая Стопка, След Хрыста, След Багародзіцы, След Святой Панны, След Святога Мікалая, След Чорта, След Д'ябла, След Валатоўны і інш.), адбіткі далоні (адзін са Змеевых валуноў у Сенненскім раёне, камень на беразе Сажа, камень пад алтаром Жыровіцкай царквы ў Слонімскім раёне) і зааморфныя следавікі — адбіткі капыт ці лап жывёл. Да найбольш старажытных можна аднесці камяні пад назвай След Валатоўны на беразе Свіслачы і каля в. Забежжа пад Віцебскам і пад назвай След Лебедзі каля вёскі Лукава Маларыцкага раёна. Такія назвы захаваліся з язычніцкіх часоў. Большасць жа следавікоў дайшлі да нас ў хрысціянскай інтэрпрэтацыі…

Сярод следавікоў ёсць камяні са слядамі Св. Мікалая — вёскі Куцаўшчына і Грозава Капыльскага раёна, Св. Антонія — вёска Плябанаўцы Мастоўскага раёна. Некаторыя камяні-следавікі звязваюцца са следам Хрыста: вёскі Кудзінавічы Капыльскага, Кадка Глускага, Воўкаўшчына Міёрскага раёнаў. Мінскі следавік, што калісьці ляжаў на Траецкай гары, вядомы пад назвай Нага Пятра.

Сярод зааморфных следавікоў два звязаны з канямі (Конь-Камень каля в. Заснуддзе і в. Краснагорка Браслаўскага раёна, конскае капыта на камені каля в. Пупелічы Барысаўскага раёна)… На валуне каля в. Журавец Асіповіцкага раёна маюцца слядкі чатырох жывёл — мядзведзя, ваўка, зайца і лісіцы. Па паданнях, слядкі быццам бы пакінулі звяры ў тыя часы, калі камяні былі мяккімі. След аленя яшчэ звязваюць са следам Залатога аленя шчасця.

Камяні з назвамі След Чорта (Чортаў след, Чортаў ступень) вядомы каля вёсак Сянежычы Навагрудскага раёнаў і ў іншых месцах. Каля вёскі Расальшчызна Іўеўскага раёна камень завецца Следам Д'ябла-абжоры.

Цудадзейныя валуны, або валуны-цудавікі, не маюць функцый абярэгаў або лекавых камянёў, але з імі паданні звязваюць прывіды і іншыя незвычайныя з'явы. Такія валуны вядомы ў вёсках Наўгароды Міёрскага, Камень Уздзенскага, Масцішчы, Сташэлішкі і Багданава Браслаўскага раёнаў. Напрыклад, мясцовыя жыхары апавядаюць, што ў вёсцы Сташэлішкі каля валуна часам з’яўляюцца тры вершнікі і пужаюць людзей, а ў вёсцы Багданава на валуне бывае агонь і бачаць старую з вялізным мехам…

Аб камянях-скарбніках у большасці выпадкаў звычайна гавораць, што пад імі закапаны скарбы. Часцей за ўсё гэта грошы (вёскі Пупелічы Барысаўскага, Масцішча Браслаўскага раёнаў), золата (вёскі Сташэлішкі Браслаўскага, Чурышава Міёрскага раёнаў), золата і срэбра (Расоншчына), золата і зброя (вёска Дрычын Пухавіцкага раёна), брычкі з золатам (вёска Мікулкі Пастаўскага раёна), багацце, нарабаванае французамі ў 1812 годзе (вёска Бушавічы Глыбоцкага раёна) і г. д.

Анімістычныя валуны, або пярэваратні. Гэты клас адлюстроўвае рэшткі архаічных вераванняў у тое, што валуны, як і некаторыя іншыя прыродныя аб'екты (напрыклад, дрэвы), з'яўляюцца або маглі раней быць жывымі істотамі. Сярод звестак аб валунах як акамянелых істотах, будынках і рэчах вылучаецца 6 сюжэтаў: акамянелыя аратыя разам з валамі за працу на Вялікдзень, акамянелыя вяселлі, акамянелыя краўцы ці шаўцы, акамянелыя людзі за розныя правіннасці, акамянелыя жывёлы і акамянелыя будынкі (часцей разам з людзьмі)…

Паданні пра акамянелыя вяселлі пераклікаюцца з падобнымі паданнямі пра курганы, дзе магільныя насыпы — гэта пахаванні ўдзельнікаў вяселля, якое сустрэлася з лютым змеем, або на месцы курганоў адбылася бойка паміж двума вяселлямі — адно ехала з царквы, а другое ў царкву і не хацелі саступаць адно другому дарогу: вёскі Збляны Лідскага, Дзярэчын Зельвенскага раёнаў.

Большасць паданняў пра акамянелых людзей ідзе яшчэ ад часоў хрысціянізацыі. Гэта, напрыклад, Сцёп-Камень — акамянелы Сцяпан, які ў першы дзень Вялікадня выехаў араць (вёска Краснікі Докшыцкага раёна). Гавораць, што калісьці камень быў з галавой, рукамі і нагамі. У Бялынічах і вёсцы Дзераўной Слонімскага раёна камяні лічацца акамянелымі жанчынамі.

З валуноў, у якіх ператварыліся жывёлы, вядомы Воўк, Гусак, Мядзведзь, Быкі, Карова, Кот, а таксама Змеевы і Вужыныя камяні. Паданні аб такіх камянях можна лічыць самымі архаічнымі. Даволі распаўсюджана назва Змееў камень. Каля вёскі Віркаў Чашніцкага раёна вядомы Змей-Кравец, у валуне паблізу вёскі Валэйкішкі Астравецкага раёна быццам бы жыў змей (цмок) Вяль. На Расоншчыне існуе паданне. Цмок ляцеў з золатам і срэбрам да грэшнікаў. Раптам неба раскалолася, цмок упаў і ператварыўся ў камень, а скарбы апынуліся ў зямлі пад каменем.

Даволі распаўсюджаны паданні пра акамянелыя вёскі, азёры, храмы. Так, у Ражанах Слуцкага раёна на месцы камянёў нібыта раней была вёска. У паданні гаворыцца, што дзядок, якога не пусцілі пераначаваць, усю вёску ператварыў у камяні, а дзяўчыну, што прынесла дзядку хлеба, але не паслухалася яго і аглянулася, перавярнуў у зязюлю. Камень паблізу вёскі Галынка каля дарогі з Падросі ў Ваўкавыск ляжыць нібыта на месцы былога возера. Згодна з паданнем, тут некалі праязджала багатая пані з любімым сабачкам. Яна хацела выкупаць сабачку, але той утапіўся. Пані пракляла возера, яно ўвайшло ў зямлю і на паверхні замест возера застаўся толькі камень. Пра валун каля в. Старадварэц на Гродзеншчыне гаворыць, што на яго месцы раней стаяў касцёл.

Сярод анімістычных валуноў асобна стаяць камяні-краўцы і шаўцы. З іх сем шылі адзенне, тры боты, прычым сярод тых валуноў, што шылі адзенне, два камяні называюць Сцяпанамі, адзін Чортавым, адзін — Змеевым, а сярод камянёў, што шылі боты, адзін завецца Гомсіным. Усе камяні-краўцы лічацца акамянелымі хатамі. Паданні пра такія камяні амаль аднолькавыя. Напрыклад, у Высокім Гарадцы Талачынскага раёна да каменя вечарам прыносілі тканіну і прасілі: «Сцяпан, сшый мне жупан», а раніцай атрымлівалі адзенне…

Дэістычныя валуны (багавікі). Значную частку гэтага класа культавых валуноў займаюць валуны, якія звязаны з язычніцкімі боствамі. Так, камень каля в. Крамянец Лагойскага раёна завецца Дажбогаў камень (Святы камень), тры камяні маюць назву Пярун (вёскі Папялы Глыбоцкага, Расходна Сенненскага раёна, на беразе возера Дрывяты каля Браслава). Камяні з назвамі Волас вядомы ў Крыжоўцы Мінскага раёна, каля возера Волас на Браслаўшчыне. Камень Воласень згадваецца на Ушаччыне. Два камяні вядомы пад назвамі Пястун (Чэрвеньшчына і па дарозе з Себежа ў Люцын). Да гэтай групы камянёў можна далучыць і Лешы камень каля вёскі Еляшоўка Чашніцкага раёна.

З язычніцкімі ахвярнікамі (капішчамі) былі звязаны валуны, якія маюць назву Капішча (вёска Мосар Ушацкага раёна), Алтар (вёскі Жыровіцы Слонімскага, Мсцібава Ваўкавыскага, Верасніца Столінскага, Хвінявічы Дзятлаўскага раёнаў), а таксама камяні, дзе, па паданнях, гарэў нязгасны агонь (хутар Тупальшчызна Смаргонскага раёна), або камяні, паблізу якіх адбываліся гулянні (Мар'іна Горка Пухавіцкага, Язна Міёрскага, Казлоў Бераг Бярэзінскага, Гародня Чэрвеньскага раёнаў). Дачыненне да былых язычніцкіх ахвярнікаў, верагодна, маюць і валуны, на якіх адбываліся пакаранні смерцю (вёскі Суткава Смаргонскага, Жырмуны Лідскага, Воўкаўшчына Міёрскага раёнаў).

Да былых язычніцкіх святынь адносяцца і шырока вядомыя Барысавы камяні з надпісамі XII ст. Вядомы 7 помнікаў з такой назвай. Яны маюць характэрныя выявы крыжа і надпісы тыпу «Господі, помозі рабу своему Борису». Пяць такіх камянёў знаходзяцца ў рэчышчы Заходняй Дзвіны (адзін каля Полацка, тры каля г. Дзісны, адзін у г. п. Друі) і два на водападзеле Дняпра і Заходняй Дзвіны каля вёсак Дзятлава Аршанскага і Высокі Гарадзец Сенненскага раёнаў. Адзін з Барысавых камянёў (Сулібор Хрэст), што быў каля Дзісны, у канцы мінулага стагоддзя пераведзены ў Маскву і зараз знаходзіцца ў Музеі-запаведніку «Каломенскае». Камень, што ляжаў каля в. Падкасцельцы, у 1981 г. перавезены да Сафійскага сабора ў Полацку. Друйскі камень зараз поўнасцю пакрыты вадой (вусце ракі Друйкі пры ўпадзенні яе ў Заходнюю Дзвіну). Астатнія Барысавы камяні былі знішчаны.

Крыптагенныя валуны — гэта аб’екты, якія пакуль што нельга з ўпэўненасцю аднесці да якога-небудзь з вышэйназваных класаў. Да крыптагенных аднесены валуны з выемкамі рознай формы, ямкамі, нерасшыфраванымі малюнкамі, знакамі, надпісамі…

Пытанні і заданні:

1. З якімі вераваннямі звязаны валуны ў гісторыі Беларусі?
2. Чаму валуны называюць культавымі?
3. Складзіце класіфікацыю культавых валуноў у Беларусі.
4. Вызначце, якія з іх знаходзяцца каля вашага месцажыхарства.
5. Аб чым сведчыць факт, што язычніцкія культавыя валуны дайшлі да нас з хрысціянскімі назвамі?
6. Якую можна зрабіць выснову з таго факту, што да нашых дзён існуюць камяні з язычніцкімі назвамі?
7. Пабудуйце (пры дапамозе геаінфармацыйных сервісаў, напрыклад, GoogleMaps) інтэрактыўную карту «Культавыя валуны Беларусі». Пазначце на ёй самыя знакавыя (на вашу думку) камяні з гэтага артыкула з кароткім апісаннем. Чаму менавіта гэтыя камяні вы вызначылі як знакавыя? Пазначце на карце валуны з вашага раёна (вобласці).

.

Дваяверства як адзін
з вынікаў спецыфікі хрысціянізацыі насельніцтва Беларусі
(В. А. Пілецкі)[11]

…У гісторыі Беларусі дваяверства, акрамя традыцыйных прычын яго ўзнікнення, характэрных для гісторыі іншых народаў, мае ў якасці асновы своеасаблівасць працэсу хрысціянізацыі. Увогуле хрысціянізацыя насельніцтва беларускіх зямель, яе навукова-гістарычная праблема, усё яшчэ застаецца адносна слаба даследаванай… Прадстаўнікі расійскай і савецкай гістарыяграфіі лічылі тэрыторыю Беларусі неад’емнай часткай Кіеўскай Русі і звязвалі хрышчэнне яе насельніцтва з хрышчэннем тэрыторыі гэтай дзяржавы — што хрысціянства тут запанавала пачынаючы з Х ст. Разам з тым вядома, што пісьмовых сведчанняў пра хрышчэнне Полацкай зямлі чамусьці няма ні ў адной гістарычнай крыніцы…

Відаць, таму, што не было пра што расказваць. Такога факту, як адначасовае хрышчэнне жыхароў Полацка, хутчэй за ўсё не было зусім. Кіеўскі князь не хрысціў Полацк.

Беларускія гісторыкі (С. В. Тарасаў) … з апорай на розныя ўскосныя сведчанні гістарычных крыніц, а таксама на скандынаўскія сагі, звярнулі ўвагу на тое, што працэс хрышчэння беларускіх зямель меў значныя адрозненні ад аналагічнага на тэрыторыі Кіеўскага княства. Па-першае, на іх думку, кіеўскі князь не мог хрысціць Полаччыну, бо яна не з’яўлялася часткай тэрыторыі яго дзяржавы, а была суседняй краінай. Па-другое, тут не было гвалтоўнага хрышчэння: тут ішоў працэс «мірнага ўрастання» хрысціянства ў язычніцкае асяроддзе, які ахапіў даволі працяглы перыяд ажно да XIV–XV стст.

З тым, што працэс хрысціянізацыі не быў завершаны, а працягваўся падчас існавання ВКЛ, былі згодны ў той ці іншай ступені і некаторыя даследчыкі-папярэднікі. Так, беларускі этнограф і гісторык культуры ХХ ст. А. А. Багдановіч, вывучаючы перажыткі старажытнага «светасузірання» беларусаў, адзначаў мноства доказаў прысутнасці многабожжа ў грамадскай ідэалогіі на тэрыторыі Беларусі ажно ў ХІХ ст. А беларускі савецкі навуковец … Г. М. Філіст пісаў, што «…хрысціянізацыя Беларусі працягвалася … да кастрычніка 1917 г., павольна пранікаючы ў свядомасць народных мас. Яно так і не стала дамінуючым…»

Так ці інакш … вынікае, што нават падчас існавання ВКЛ на тэрыторыі Беларусі разам з хрысціянствам (у асобе праваслаўнай і каталіцкай канфесій) працягвала існаванне і язычніцтва. Калі гаварыць пра жыхароў Княства, то можна з упэўненасцю адзначыць, што шырокія колы насельніцтва ў ХІІІ—XIV стст. былі яшчэ ў значнай ступені па перакананнях язычнікамі…

У асяроддзі гарадскога насельніцтва, канешне, працэнт уплывовасці хрысціянства быў намнога вышэйшым… Але ў гарадах яшчэ (тым больш на асабістым узроўні, у сямейных адносінах і інш.) значную ролю адыгрывала язычніцтва, яшчэ дзейнічала на правах раўнапраўя з хрысціянствам...

…Наяўнасць дваяверства на тэрыторыі Беларусі, якое захавалася ў пэўнай ступені ажно да ХІХ ст., а дзе-нідзе яшчэ сустракаецца і сёння, мае не толькі агульнаеўрапейскія карані, але было звязана, у першую чаргу, са спецыфікай хрысціянізацыі насельніцтва беларускіх зямель. Адсутнасць адначасовага (прымусовага) акта хрышчэння — абумоўленага, відаць, адасобленасцю Полаччыны ці непадпарадкаванасцю кіеўскаму княжацкаму кіраўніцтву — прывяла да паступовай, расцягнутай па часе хрысціянізацыі («мірнага ўрастання» хрысціянства ў язычніцкае асяроддзе). Яна хоць і абапіралася на непасрэдную зацікаўленасць палітычнай улады полацка-тураўскага перыяду, а пазней і кіраўніцтва ВКЛ, дабіцца канчатковага панавання монатэізму, але ўсё ж, гістарычна працягвалася павольнымі негвалтоўнымі метадамі. Апошняе і паслужыла, у першую чаргу, захаванню на гістарычна працяглы перыяд у гісторыі Беларусі такой своеасаблівай сацыяльна-канфесійнай, культурнай і рэлігійна-палітычнай з’явы, як дваяверства.

Пытанні да артыкула:

1. Чаму беларускія гісторыкі абапіраюцца ў сваіх даследаваннях па пытанні хрышчэння беларускіх зямель на ўскосныя сведчанні?
2. Якія доказы прыводзяць гісторыкі наконт часу хрысціянізацыі Полацкага княства і асобы, якая здзейсніла гэты працэс?
3. Якія доказы прыводзіць аўтар артыкула наконт захавання язычніцкага светаўспрымання ў ХІХ ст.?
4. Вызначце пункт гледжання аўтара па пытанню прыняцця хрысціянства на беларускіх землях.

3. Работа з ілюстрацыямі.

Прааналізуйце палатно Я. Матэйкі «Казанне П. Скаргі» (1864) пры дапамозе памяткі «Як працаваць з гістарычнай карцінай» і адкажыце на пытанні.

Пытанні:

1. Якія рэакцыі слухачоў на словы прапаведніка паказаў мастак?
2. У цэнтры карціны на дыване ляжыць кінутая пальчатка. Гэта сімвал выкліку арыстакратыі каралю. Аб якім выкліку распавядае мастак?

 

4. Работа з картамі.

Прааналізуйце карту «Берасцейская унія 1596 г. Уніяцтва ў Беларусі ў канцы XVI–XVII ст.» і адкажыце на пытанні.

Карта «Берасцейская ўнія 1596 г. Уніяцтва ў Беларусі ў канцы XVI–XVII ст.»

Атлас

 

Пытанні і заданні:

1. Вызначце, колькі праваслаўных і ўніяцкіх манастыроў было заснавана на беларускіх землях. Якіх больш? Чаму?
2. Назавіце асноўныя сілы супраціўлення ўніяцтву.
3. Назавіце цэнтры ўніяцкіх епархій і іх кіраўнікоў. Падрыхтуйце адказ на пытанне ў выглядзе табліцы.
4. У якім горадзе знаходзілася рэзідэнцыя ўніяцкага мітрапаліта ў канцы XVI ст.?
5. Назавіце асноўныя гарады — асяродкі супраціўлення ўніяцтву.
6. Вызначце цэнтры адноўленых праваслаўных епархій і даты іх аднаўлення. Аформіце адказ у выглядзе табліцы.
7. Пералічыце ўніяцкія і праваслаўныя манастыры ў XVII ст.


[1] Варшаўская канфэдэрацыя 1573 г. [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу: http://www.belreform.org/confed.php. Дата доступу 14.04.2020.

[2]Евангелікі — пратэстанты.

[3] Хрестоматия по истории Белоруссии. С древнейших времен до 1917 г. / сост. А. П. Игнатенко, В. Н. Сидорцов.  Минск: Изд-во БГУ, 1977.  С. 85–87.

[4]Прэсвітар — другая ступень святарскага служэння, якая ідзе пасля дыякана і перад епіскапам.

[5] Міністры — кіраўнікі пратэстанцкіх абшчын.

[6] Бенефіцыі — асаблівыя льготы, якія надаваліся некаторым катэгорыям асоб.

[7] Уния в документах.  Минск: Лучи Софии, 1997.  С. 118–122.

[8] Из истории философской и общественно-политической мысли Белоруссии. Избранные произведения ХVI – начала ХIХ в. / АН БССР; Ин-т философии. Под общ. ред. В. А. Сербенты. Минск: Изд-во АН БССР, 1962.  С. 155–157.

[9] Васіліск — міфічнае стварэнне з галавой пеўня, тулавам і вачамі жабы і хвастом змяі.

[10] Ляўкоў Э., Карабанаў А., Дучыц Л., Зайкоўскі Э., Вінакураў В. Культавыя камяні Беларусі // З глыбі вякоў. Наш край. Вып. 2. Мінск, 2002.

[11] Пілецкі В. А. Дваяверства як адзін з вынікаў спецыфікі хрысціянізацыі насельніцтва Беларусі // Управление в социальных и экономических системах: м-лы ХXIII междунар. науч.-практ. конф. Минск, 15 мая 2014 г. / редкол.: Н. В. Суша (предс.) и др.; Минский ин-т управления. Минск, 2014.  С. 181–183.