Як працаваць з гістарычнай карцінай

1. Разгледзьце карціну, прачытайце подпіс да яе. Вызначце, якія гістарычныя падзеі, з’явы або працэсы на ёй прадстаўлены. Суаднясіце час, калі яны адбываліся, і час стварэння карціны.

2. Калі на карціне паказаны людзі, звярніце ўвагу на выразы іх твараў, іх фігуры, навакольную абстаноўку, ландшафт.

3. Падумайце, якімі гукамі мог быць напоўнены эпізод, прадстаўлены на кар­ціне. «Паслухайце» гэтыя гукі.

4. Раскажыце пра прадстаўлены эпізод ад асобы аднаго з персанажаў, паказанага на карціне. Для выступлення выкарыстайце ўсё, што вы ўбачылі і «пачулі».

5. Падумайце, ці будуць расказы розных «відавочцаў» падзеі аднолькавымі. Чым яны могуць адрознівацца?

6. Абмяркуйце ў класе, ці можа мастацкі твор аб’ектыўна прадставіць гістарычную падзею.