Практыкум "Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель"

3. Вытрымкі з пастановы Варшаўскага сойма 1764 г. аб паляпшэнні становішча ваяводскіх гарадоў Вялікага Княства Літоўскага

…Месты Вял. Кн. Літ. Вільня, Гродна, Менск, Наваградак, Віцебск, Коўна, Брэст і ўсе іншыя каралеўскія галоўныя месты ўшчэнт спустошаныя і разбураныя ў выніку частых пажараў, кватэрнай павіннасці на карысць дзяржаўных асоб, гандлю, які вядуць розныя манастыры ... парушэнняў юрысдыкцыі ... судоў ... абцяжарванняў ... уладанняў даўгавымі абавязацельствамі, продажу права на атрыманне чыншаў ад мураваных і іншых дамоў, нарэшце, у выніку нявыплаты ў тэрмін падаткаў...

...З гэтага часу ўсе кватэрныя павіннасці на карысць службовых асоб адмяняюцца...

...Пастанаўляем, каб манастыры абодвух веравызнанняў няўхільна выконвалі папярэднія законы і пастановы, якія забараняюць трымаць у прыватных дамах і пры манастырах корчмы і прадаваць розныя тавары і спіртныя напоі...

...Пастанаўляем, каб з гэтага часу ў далейшым у адпаведнасці са шматлікімі папярэднімі пастановамі мяшчане былі падначалены непасрэдна юрысдыкцыі места, а яўрэі — ваяводам і старастам як асабіста, так і па справах іх гандлю і рамёстваў...

...Забараняем перадачу духавенству і манастырам па даравальнаму запісу... нерухомай маёмасці, у прыватнасці мураваных дамоў, сядзіб і палацаў...

...Так жа сама з мэтай прадухілення ўсялякага зруйнавання мест пастанаўляем, што ў тых выпадках, калі спадчынны ўладальнік мураванага дома, сядзібы ... будзе настолькі абцяжараны даўгамі, што не зможа іх заплаціць, тады такі мураваны дом, сядзіба ... павінен быць прададзены местам таму, хто дасць болей...

1. Вызначце, на карысць якога органа гарадской улады маглі плаціцца кватэрныя павіннасці.
2. Якім чынам забарона трымаць у прыватных дамах і пры манастырах корчмы і прадаваць розныя тавары магла садзейнічаць паляпшэнню становішча ваяводскіх гарадоў?
3. Чаму перавод мяшчан пад юрысдыкцыю места абараняў іх правы?
4. Якія гістарычныя ўмовы сярэдзіны XVII – пачатку XVIII ст. паўплывалі на рост пазык спадчынных уладальнікаў мураваных дамоў і сядзіб?