Печатать книгуПечатать книгу

Практыкум "Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель"

Сайт: Профильное обучение
Курс: Гісторыя Беларусі ад старажытных часоў да канца XVIII ст.
Книга: Практыкум "Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель"
Напечатано:: Гость
Дата: Вторник, 21 Май 2024, 18:34

І. Работа з дакументам

1. Прааналізуйце тэкст дакументаў і адкажыце на пытанні.

2. Складзіце канспект дакумента.

План-памятка па канспектаванні дакумента:

1. Уважліва вывучыце дакумент і складзіце яго план.

2. Укажыце аўтара, назву, месца і час з'яўлення дакумента.

3. Вылучыце ў дакуменце завершаныя часткі. Укажыце назвы глаў, раздзелаў або частак дакумента.

4. Запішыце змест кожнай з вылучаных частак у адпаведнасці з загалоўкамі плана. Прывядзіце палажэнні, якія ўдакладняюць і раскрываюць галоўную думку часткі. Запішыце вывады.

5. Пры неабходнасці выкарыстоўвайце ў канспекце цытаты.

6.Праверце выкананую работу. Пры неабходнасці ўдакладніце назвы загалоўкаў плана і змест канспекта.

1. З дагавора Смаленска з Рыгай і Гоцкім Берагам (1229 г. )

…Уздумаў князь смаленскі Мсціслаў, Давыдаў сын, прыслаў са свайго горада Смаленска ў Рыгу свайго лепшага святара Ерамея і з ім мудрага мужа Панцялея: гэтыя двое былі пасламі ў Рызе. З Рыгі яны ехалі на Гоцкі Бераг, каб там заключыць дагавор… Учынілі такі дагавор, каб было добра на Русі і ўсяму лацінскаму свету…

Тут пачынаецца Праўда.

1. Калі будзе забіты свабодны чалавек, плаціць 10 грыўняў серабра. Калі ж будзе халоп забіты, 1 грыўню серабра заплаціць у Смаленску. Столькі ж плаціць у Рызе і на Гоцкім Беразе…

3. Хто паб'е другога паленам, а той будзе з сінякамі ці акрываўлены, плаціць яму паўтары грыўні серабра; па вуху стукне, плаціць тры чвэрці грыўні. Калі ж паслу ці святару, хто гэта ўчыніць, плаціць удвойчы таго…

4. Калі правініцца русін у Рызе або на Гоцкім Беразе, у дыбу яго не саджаць, а калі правініцца лацінянін у Смаленску, не кідаць яго ў цямніцу. Калі ж не будзе парукі, то закаваць [вінаватага] у жалеза…

14. Калі будзе русін вінаваты лаціняніну, але не захоча заплаціць, то лаціняніну прасіць у цівуна пасыльнага.

15. Калі цівун уведае, што лацінскі госць прыбыў, пасылаць яму людзей з калёсамі перавезці тавар, а не затрымліваць; калі ж затрымае, то з-за гэтага можа быць шкода…

19. Калі лацінянін прыйдзе ў горад, свабодна яму прадаваць, а нікому нічога супраць не гаварыць. Гэтак жа рабіць русіну ў Рызе і на Гоцкім Беразе…

31. Кожнаму лацінскаму чалавеку вольная дарога з Гоцкага Берага да Смаленска без мыта. Гэтае ж права ёсць у русі [русін] са Смаленска да Гоцкага Берага…

36. Біскуп рыжскі, магістар божых дваран і ўсе землеўладцы гарантуюць свабодны праезд па Дзвіне ад верху да нізу, у мора, і па вадзе і па беразе ўсім лацінянам і русі…

37. Гэтай праўдай лацінскаму [госцю] карыстацца ў Рускай зямлі ў воласці смаленскага князя, у полацкага князя воласці і ў віцебскага князя воласці…

Пераклад са старажытнарускай мовы В. А. Чамярыцкага

1. За якія ўчынкі ўводзіліся штрафы? Ад чаго залежаў памер штрафу?

2. Назавіце ўмовы ажыццяўлення гандлю па Заходняй Дзвіне.

2. Подробные правила о повинностях крестьян (составлено владельцем имений Щорсы и Негневичи на основании инвентаря 1790 г.)

Имения Щорсы и Негневичи с фольварками и населенными деревнями исстари принадлежат роду графов Хрептовичей, а ныне по праву наследования состоят в моем вотчинном владении. Крестьяне этих имений еще при жизни покойного моего отца, литовского канцлера, графа Ефима Хрептовича, в 1790 г. исходатайствовали у него особые для себя права в части крестьянских повинностей по отношению к господскому двору. Вследствие этого с их согласия уничтожена барщина и установлен следующий порядок.

1. Никому из крестьян обоего пола, т. к. они являются крепостными, не дозволяется целыми семействами и поодиночке удаляться самовольно за черту имения для жительства или услуг без особого па то письменного разрешения экономии.

2. Ни один крестьянин не имеет собственной земли, дома и прочих хозяйственных строений, а все это является моей вотчиной. Находящаяся в их пользовании пахотная, сенокосная, пастбищная и усадебная земля отдана им экономией в аренду по существующим здесь и установленным с ними ценам как бы свободным людям. В зависимости от количества рабочих рук и своего состояния они пользуются усадьбами большей или меньшей площади или же, не пользуясь ни малейшим участком, находятся у хозяев. В таком случае они служат, работают на сплавах, а способные занимаются ремеслом.

3. Экономия не отдает ни малейшей части земли даром и не помогает в хозяйстве, а равно крестьяне не обязаны выполнять для экономии никакой крестьянской повинности и услуг без платежа. Они свободны от подорожчины, шарварков, ночной сторожовщины, дани и дякла, но за все это экономия по установленным с ними ценам платит наличными деньгами по найму.

4. За работы и услуги для экономии установлены следующие расценки: запахать 1 раз морг земли – 30 коп. серебром, забороновать – 15 коп. серебром, скосить морг луга, высушить и сложить сено в стог или в сарай – 60 коп.; сжать 1 морг хлеба, высушить, свезти в сарай и сложить – 75 коп.; обмолотить копу ржи или пшеницы – 15 коп., ярового хлеба – 10 коп., за подводу одноконную на один день – 15 коп.; при провозе продуктов экономии в торговые места или к сплавным рекам за каждые 7 верст – по 10 коп., а подвода без тяжести – 7 ½ коп.; наем мужчины на 1 день для косьбы – 12 коп. серебром, для прочих работ – 7 ½ коп.; женщинам за жатву – 10 коп., за прочие работы – 5 коп.; ремесленникам разного наименования по 15 коп. в сутки, по месячному найму батракам при снабжении их пищей и хлебом – по 1 руб. серебром, по найму годичному батракам в фольварках – по 9 руб. серебром, пастуху – 6 руб., батрачке – 6 руб. За указанную выше плату по каждому требованию экономии крестьяне должны являться с рабочим скотом или пешие и с теми орудиями, какие обычно употребляются.

5. Хозяев, которые содержат в аренде усадьбы и своевременно не вносят чинша, экономия имеет право перевести на барщину.

6. Лес на всякие надобности, как-то: на постройку, отопление и хозяйственную утварь – экономия отпускает по мере необходимости, а за это крестьяне обязаны производить вырубку и доставлять дрова своими подводами по 1 возу в указанное место.

7. Платеж государственных податей и сборов, сдача рекрутов, содержание больницы, лекаря и аптеки, ссыпка страхового крестьянского амбара, починка дорог, перевозка военных команд и тяжестей, перевозка арестантов, а равно доставка земской почты должны выполняться самими крестьянами в установленные сроки и по каждому требованию местных властей, без помощи экономии, а только под ее наблюдением.

Эти правила существуют 50 с лишним лет. Их твердое и неуклонное исполнение, а равно неусыпное влияние экономии на нравственность крестьян привело к прекрасным результатам, в пример прочим дало взаимное удовлетворение и что соответствует цели правительства.

Вотчинный владелец им. Щорсы и Негневичи действительный тайный советник и кавалер граф Ириний Ефимов Хребтович.

1. Вызначце капіталістычныя і феадальныя рысы вядзення гаспадаркі ў маёнтках Шчорсы і Нягневічы.
2. Якія работы сяляне выконвалі па найму?
3. Якія феадальныя павіннасці захоўваліся?

3. Вытрымкі з пастановы Варшаўскага сойма 1764 г. аб паляпшэнні становішча ваяводскіх гарадоў Вялікага Княства Літоўскага

…Месты Вял. Кн. Літ. Вільня, Гродна, Менск, Наваградак, Віцебск, Коўна, Брэст і ўсе іншыя каралеўскія галоўныя месты ўшчэнт спустошаныя і разбураныя ў выніку частых пажараў, кватэрнай павіннасці на карысць дзяржаўных асоб, гандлю, які вядуць розныя манастыры ... парушэнняў юрысдыкцыі ... судоў ... абцяжарванняў ... уладанняў даўгавымі абавязацельствамі, продажу права на атрыманне чыншаў ад мураваных і іншых дамоў, нарэшце, у выніку нявыплаты ў тэрмін падаткаў...

...З гэтага часу ўсе кватэрныя павіннасці на карысць службовых асоб адмяняюцца...

...Пастанаўляем, каб манастыры абодвух веравызнанняў няўхільна выконвалі папярэднія законы і пастановы, якія забараняюць трымаць у прыватных дамах і пры манастырах корчмы і прадаваць розныя тавары і спіртныя напоі...

...Пастанаўляем, каб з гэтага часу ў далейшым у адпаведнасці са шматлікімі папярэднімі пастановамі мяшчане былі падначалены непасрэдна юрысдыкцыі места, а яўрэі — ваяводам і старастам як асабіста, так і па справах іх гандлю і рамёстваў...

...Забараняем перадачу духавенству і манастырам па даравальнаму запісу... нерухомай маёмасці, у прыватнасці мураваных дамоў, сядзіб і палацаў...

...Так жа сама з мэтай прадухілення ўсялякага зруйнавання мест пастанаўляем, што ў тых выпадках, калі спадчынны ўладальнік мураванага дома, сядзібы ... будзе настолькі абцяжараны даўгамі, што не зможа іх заплаціць, тады такі мураваны дом, сядзіба ... павінен быць прададзены местам таму, хто дасць болей...

1. Вызначце, на карысць якога органа гарадской улады маглі плаціцца кватэрныя павіннасці.
2. Якім чынам забарона трымаць у прыватных дамах і пры манастырах корчмы і прадаваць розныя тавары магла садзейнічаць паляпшэнню становішча ваяводскіх гарадоў?
3. Чаму перавод мяшчан пад юрысдыкцыю места абараняў іх правы?
4. Якія гістарычныя ўмовы сярэдзіны XVII – пачатку XVIII ст. паўплывалі на рост пазык спадчынных уладальнікаў мураваных дамоў і сядзіб?

ІІ. Работа з навуковым артыкулам

Прачытайце фрагменты навуковых артыкулаў і выканайце заданні.

Свята гарадское  ХVІ–ХVІІІ ст.

(А. Катлярчук)

У XVI–XVIIІ стст. сярод гарадскіх свят вылучаліся афіцыйныя цырымоніі і кірмашовае свята.

Да афіцыйных святочных цырымоній належалі ўрачыстыя сустрэчы вышэйшых дзяржаўных і духоўных асоб, у час якіх узводзіліся трыумфальныя аркі, адбываліся шэсці гарадскіх цэхаў, служыліся святочныя набажэнствы ў касцёлах і цэрквах, даваліся тэатральныя «імпрэзы», наладжваліся гарматныя салюты і феерверкі. Афіцыйнымі святамі былі асобныя цэхавыя шэсці, кануны [святы рамесных цэхаў], парады гарадскога апалчэння і стралковыя спаборніцтвы гараджан, рэлігійныя працэсіі з удзелам гараджан недухоўнага звання.

Для ўсіх афіцыйных свят характэрна дэманстратыўнае падкрэсліванне сацыяльнай іерархіі, дзе індывідуум выступаў як член карпарацыі. Яны былі закліканы зацвердзіць традыцыйны парадак карпаратыўнага жыцця і адначасова былі сімваламі вольнасці горада і асабістых правоў яго жыхароў.

Удзельнікамі афіцыйных гарадскіх свят былі рамесныя цэхі, купецкія карпарацыі, святарства ўсіх хрысціянскіх канфесій, члены магістрата, вучні школ, студэнты калегіумаў, а з сярэдзіны XVII ст. яўрэйскія і татарскія абшчыны гараджан. У большасці каталіцкіх свят бралі ўдзел уніяцкія святары і вернікі. Такім чынам, удзельнікамі агульнагарадскіх свят была значная частка насельніцтва.

Кожны рамесны цэх удзельнічаў у цырымоніі ў строга заведзеным парадку, са сваімі атрыбутамі — харугваю (сцягам), бубнам (барабанам), халоднай і агнястрэльнай зброяй; члены цэха апраналіся ў асобае святочнае адзенне. Парушэнне цырыманіялу прыводзіла аж да судовых працэсаў (напрыклад, у Берасці ў 1624) і разглядалася самімі рамеснікамі як публічная абраза…

Стылістыка гарадскіх урачыстасцей арыентавалася ў асноўным на антычную спадчыну (шэсце праз трыумфальную арку і інш.). У беларускай літаратуры  XVII ст. склаўся спецыяльны жанр «прывітання». Калі-нікалі парадак свята істотна мяняўся. У час сустрэчы жыхарамі Магілёва цара Пятра І у 1706 г. не праводзілася ўрачыстае шэсце карпарацый, не была ўзведзена трыумфальная арка з гербам як сімвал незалежнасці горада. Паводле слоў храніста, уся цырымонія звялася да таго, што магістрат з паклонамі паднёс цару на сярэбраным блюдзе вялікі пірог. Па традыцыйным сцэнарыі адбылася ў 1780 г. сустрэча ў Полацку Кацярыны ІІ: трыумфальная арка, музы́кі, урачыстае шэсце цэхаў з удзелам святарства ўсіх канфесій («велічны маскарад», паводле слоў імператрыцы)…

Кірмашовае свята

(А. Катлярчук)

…У прывілеях на магдэбургскае права кірмашы звычайна прымяркоўвалі да хрысціянскіх свят. Традыцыйна «афіцыйнае» свята адбывалася да абедні, а пасля пачынаўся кірмаш. З XVI ст. гэта стала нормай звычаёвага права. Свята пачыналася разам з гандлем на рыначнай плошчы. Менавіта таму слова «кірмаш» у беларускай мове, як і ў заходнееўрапейскіх, абазначае не толькі рынак, але і свята, вячоркі.

Кірмашовае свята складалася з так званага кірмашовага тэатра (выступленні скамарохаў і музыкаў, батлейка, інтэрмедыі), цэхавых канунаў-братчын, гульняў, варажбы і г. д. Апрача мясцовых гараджан у кірмашовым свяце ўдзельнічалі замежныя (польскія, нямецкія, расійскія і інш.) купцы, сяляне, засцянковая шляхта, цыганы, яўрэі, дробныя гандляры (шкоты), жабракі. Асноўнымі ўдзельнікамі выступленняў былі скамарохі: мядзведнікі, музы́кі (скрыпнікі, дуднікі), штукары (акрабаты і фокуснікі, казачнікі, камедыянты, лялечнікі). На кірмашовае свята з’язджаліся «сляпцы» — лірнікі, якія выконвалі рэлігійныя, гістарычныя і жартоўныя песні, школа падрыхтоўкі якіх існавала каля Турава; студэнты-вандроўнікі са сцэнкамі-інтэрмедыямі, разлічанымі на 2—3 персанажы. Зрэдку адбываліся паказы гарадскога школьнага тэатра. У гэтым выпадку ў Беларусі спекталь ішоў на народнай, зразумелай усім беларусам мове.

Важную ролю ў кірмашовым свяце адыгрывала карчма — месца не толькі піцця і заключэння гандлёвых дагавораў, але і грамадскага адпачынку з музыкамі, скамарохамі, спевамі і танцамі, батлейкай, гульнёй у карты…

Кірмашовае свята стварала ілюзію ўсеагульнай роўнасці, на хвіліну прыўносіла адчуванне радасці быцця, зямнога раю, жыцця «адвечнага народнага цела».

1. Назавіце тыпы гарадскіх свят у XVI–XVIIІ стст.

2. Пералічыце афіцыйныя гарадскія святы.
3. Апішыце цырыманіял афіцыйных гарадскіх свят?
4. Чаму слова «кірмаш» набыло другое значэнне — «свята»?
5. У чым адрозненне кірмашовага свята ад афіцыйнага?
6. Пералічыце ўдзельнікаў кірмашовага свята.

ІІІ. Работа з мастацкім тэкстам

Прачытайце мастацкі тэкст і выканайце заданні.

Першыя мануфактуры на беларускіх землях
(урывак з кнігі С. М. Асіноўскага
«Поле памяці: Постаці і падзеі беларускай мінуўшчыны»)

…У мястэчку Урэчча (цяпер гэта гарадскі пасёлак у Любанскім раёне), якое на той час належала Радзівілам, была заснавана гута, па-іншаму шкляная мануфактура, бадай ці не першае прадпрыемства такога кшталту на Беларусі.

Гэта прадпрыемства, якое праіснавала да 1846 года, пастаўляла на мясцовы і замежны рынак аконнае шкло, хрусталёвыя і звычайныя люстры, разнастайны посуд, каляровае шкло. У гісторыю Урэцкай шкляной мануфактуры ўвайшоў такі факт: калі ў 1707 годзе, падчас Паўночнай вайны, расійскі цар Пётр I наведаў суседні Слуцк, шкладувы з Урэчча адлілі цудоўны шкляны келіх з яго ініцыяламі. Келіх быў урачыста ўручаны Пятру Аляксеевічу, і цар быў прыемна здзіўлены высокім майстэрствам беларускіх майстроў.

У 1738 годзе адбылася карэнная рэканструкцыя Урэцкай шкляной мануфактуры. Фактычна тут быў пабудаваны новы завод «на ўзор фабрыкі каралеўскай Саксонскай і Фрыдрыхштацкай». Вядома, што ў сярэдзіне XVIII стагоддзя толькі люстэркаў ва Урэччы выраблялася на 25 000 злотых. На думку аўтарытэтных спецыялістаў Кракаўскай акадэміі мастацтваў, шкляныя вырабы гэтага прадпрыемства былі аднымі з лепшых у краіне і ні ў чым не саступалі самым якасным еўрапейскім узорам.

…Такія прадпрыемствы ў навуковым асяроддзі атрымалі назву вотчынных мануфактур. Некаторыя з іх былі даволі буйны́я (іх нават называлі заводамі), а прадукцыя — шырока вядомая далёка ад месцаў вытворчасці. Напрыклад, фарфоравы «завод» у Свержані, Налібоцкая шкляная мануфактура Радзівілаў. Апошняя пачала працаваць у вёсцы Налібакі ў 1717 годзе (па суседству, у Янкавічах, дзейнічаў яе шліфавальны цэх) і выпускала прадукцыю больш ста найменняў — посуд, люстры, люстэркі, падсвечнікі, жырандолі, кандэлябры з каляровага і бясколернага шкла, хрусталю. У1776 годзе тут працавала звыш 100 рабочых.

…Але асобнай, яркай старонкай у гісторыю беларускай прамысловасці ўвайшла дзейнасць Слуцкай мануфактуры шаўковых паясоў, вядомай яшчэ як Слуцкая персіярня.

Належала яна Радзівілам, якія каля 1760 года ўзбуйнілі сваё прадпрыемства, далучыўшы да яго такую ж мануфактуру, што дзейнічала ў прыгарадзе Нясвіжа — Альбе. Слуцкія паясы з самага пачатку іх вытворчасці карысталіся вялікім попытам, але росквіт мануфактуры звязаны з імем Яна (Аванеса) Маджарскага (Маджаранца) — армянскага майстра-ткача, які нарадзіўся ў Стамбуле (па іншых звестках, у Венгрыі). У часы, калі з’явілася мануфактура ў Слуцку, ён ужо ткаў залатыя паясы ў Станіславе (цяпер Івана-Франкоўск) і быў адмысловым майстрам сваёй справы, вядомым не толькі на Украіне. Менавіта яго Міхал Казімір Радзівіл і запрасіў у 1758 годзе спачатку ў Нясвіж, а потым у Слуцк кіраваць мануфактурай. Ян Маджарскі прывёз у Слуцк вопытных майстроў з Турцыі (вельмі верагодна, што якраз тады мануфактура і стала называцца персіярняй; відаць, для тагачасных случан Турцыя і Персія былі паняццямі амаль тоеснымі), якія перадалі сваё майстэрства ручнога шаўкаткацтва мясцовым рамеснікам, тым самым багдановічаўскім «слуцкім ткачыхам». Хаця, як вядома, найбольш знакамітымі майстрамі з беларусаў былі слуцкія ткачы — Хаецкі, Гадоўскі, Баранцэвіч, Барсук, Капчыла, Лойка, Канановіч. Больш таго, «слуцкія ткачыхі», як лічаць некаторыя даследчыкі, — прыгожая фантазія або проста памылка Багдановіча. «Залатыя паясы» ткалі выключна мужчыны.

Шаўковыя слуцкія паясы праславілі беларускіх майстроў на ўсю Еўропу. На доўгія дзесяцігоддзі яны сталі своеасаблівым сімвалам Беларусі. I сёння слуцкія паясы (у якасці экспанатаў) з’яўляюцца гордасцю музеяў Лондана, Нью-Ёрка, Парыжа, Амстэрдама, Варшавы, Масквы, Санкт-Пецярбурга, Кіева, Вільні, Львова (на Беларусі іх, на жаль, вельмі мала). I ў гэтым няма нічога дзіўнага. Арыгінальны залататканы слуцкі шаўковы пояс — сапраўдны мастацкі шэдэўр. За год вопытны майстар звычайна вырабляў не больш васьмі паясоў з залатых і сярэбраных нітак на шаўковай аснове. Здаралася, што над асобнымі, найбольш адмысловымі паясамі прыходзілася працаваць больш за паўгода. На тое ёсць прычыны: некаторыя з іх дасягалі больш чым двухметровай даўжыні і мелі шырыню да сарака сантыметраў. Да таго ж адзін выраб вельмі рэдка паўтараў другі — кожны з іх быў арыгінальным экзэмплярам.

Справу Яна Маджарскага атрымаў у спадчыну яго сын Лявон, які з 1777 па 1807 год арандаваў мануфактуру і зрабіў яе буйны́м прадпрыемствам. У 1793 годзе тут працавала 60 ткачоў, мелася 28 станкоў. На персіярні выраблялася да 200 паясоў у год, у яе асартыменце да таго ж былі шаўковыя пакрывалы, махры, залатыя і сярэбраныя галуны, падвязкі, стужкі, габелены, дываны, спецыяльныя тканіны для літургічнага ўжытку.

З далучэннем Беларусі да Расійскай імперыі Слуцкая мануфактура паступова прыходзіла ў заняпад. У 1828 годзе на персіярні ўжо былі толькі адзін станок і два майстры, якія ткалі некалі знакамітыя паясы, а ў 1844 годзе мануфактура перастала існаваць <…>

Вельмі арыгінальную характарыстыку «мануфактурнаму руху» на Беларусі даў у свой час М. Доўнар-Запольскі, які называў яго «спробай укаранення прамысловасці» і лічыў гэтую справу «не болей як панскай забавай, за якой часта хаваўся добры намер ці перайманне захаду, але адсутнічала здаровае разуменне існуючай рэчаіснасці…».

1. Вызначце асаблівасці першых на Беларусі мануфактур.
2. Хто працаваў майстрамі на прадпрыемствах?
3. Якую прадукцыю выпускалі на першых мануфактурах?
4. Хто яе мог набыць?
5. Чаму мануфактуры паступова прыйшлі ў заняпад?  

IV. Работа з ілюстрацыямі

Прааналізуйце гравюры мастака Аляксандра Тарасевіча са знакамітага календарнага цыкла (XVII ст.) і выканайце заданні.

1. На падставе гравюр пералічыце асноўныя заняткі жыхароў Беларусі ў XVII ст.

2. Вызначце асноўныя прылады, якія выкарыстоўваліся ў кожным з відаў гаспадарчай дзейнасці.
3. Якія гаспадарчыя заняткі адносіліся да кожнай з пор года?
4. Складзіце гаспадарчы каляндар.

V. Работа з картамі.

Прааналізуйце карты «Гарадское самакіраванне (Магдэбургскае права) у канцы XIV — першай палове XVII ст.» (атлас, с. 33) і «Развіццё гарадоў. Рамёствы і гандаль у  XIV — першай палове XVI ст.» (атлас, с. 34). Адкажыце на пытанні.

1. Вызначце колькасць гарадоў, якія атрымалі права на самакіраванне ў канцы XIV — XVI ст.:

а) у канцы XIV ст., б) у XV ст.; в) у пачатку XVI — сярэдзіне XVI ст.; г) у другой палове XVI ст.

2. Вызначце, колькі гарадоў у вашым краі атрымалі права на самакіраванне ў канцы XIV — XVI ст. Назавіце іх.

3. Складзіце пералік гарадоў, якія лічыліся значнымі гандлёва-рамеснымі цэнтрамі ў XIV — першай палове XVI ст. Вызначце, якія з іх мелі права на самакіраванне.

4. Пры дапамозе дадатковых крыніц інфармацыі назваціе найбуйнейшыя замкі і крэпасці на тэрыторі Беларусі ў XIV  першай палове XVI ст.: а) замкі, б) крэпасці. Вызначце, якія з іх знаходзіліся на тэрыторыі вашага месца пражывання.

5. Раскажыце пра характар экспарту і імпарту тавараў у XIV — першай палове XVI ст. 

Прааналізуйце карту «Гарады і гандаль на беларускіх землях у другой палове XVI — першай палове XVII ст.» (атлас, с. 35).

1. Вызначце асаблівасці рамеснай вытворчасці на беларускіх зямлях у другой палове XVI — першай палове XVII ст. Запоўніце табліцу.

Горад                                  Якая рамесная вытворчасць прадстаўлена      

2. Раскажыце пра характар экспарту і імпарту тавараў у XIV — першай палове XVI ст.  

3. Запоўніце табліцу «Гандаль на беларускіх землях у XIV — першай палове XVIІ ст.». Зрабіце вывад аб асаблівасцях экспарту і імпарту ў XIV — першай палове XVIІ ст. 

Накірунак гандлю         Канец XIV — першая  палова XVI ст. Другая палова XVI —першая палова XVII ст.

 

Прааналізуйце карту «Эканоміка Беларусі ў XVIІІ ст.» (с. 165 папяровага вучэбнага дапаможніка) і адкажыце на пытанні.

Пытанні і заданні:
1. Вызначце асноўныя раёны Беларусі, дзе вырошчвалі збожжавыя культуры, разводзілі буйную рагатую жывёлу, коней, авечак, займаліся пчалярствам.
2. Складзіце пералік гарадоў і мястэчак Беларусі, у якіх былі арганізаваны мануфактуры, укажыце, выраб чаго быў наладжаны на гэтых мануфактурах.
3. Раскажыце пра характар экспарту і імпарту тавараў.
4. Знайдзіце на карце суднаходныя каналы і раскажыце пра рух па ім (з аднаго мора ў другое мора).