Наш край

Наш край

Гісторыя Беларусі ХІХ — пачатку ХХІ ст. звязана з мінулым кожнага беларускага рэгіёна, горада, вёскі. Каб адкрыць для сябе мінулае свайго роднага краю, вызначыць яго ролю і месца ў міжнародным становішчы беларускіх зямель XIX — пачатку ХХІ ст., прапануем вам правесці сваё навучальнае даследаванне.

1. Высветліце, якія геапалітычныя з'явы і знешнепалітычныя падзеі закранулі жыхароў вашай мясцовасці ў XIX — пачатку ХХІ ст. Якія з іх пакінулі найбольш значны след? Якім чынам яны паўплывалі на лёсы вашых землякоў?

2. Устанавіце, жыццё і дзейнасць якіх знакамітых беларусаў звязана з гісторыяй вашага краю. Падрыхтуйце кароткае паведамленне (прэзентацыю, буклет, эсэ, пост для паведамлення ў сацыяльнай сетцы) пра лёс аднаго з іх.

3. Даведайцеся аб баявой дзейнасці і лёсе сваіх землякоў — удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, вайны ў Афганістане. Падрыхтуйце прэзентацыю аб помніках і памятных месцах у вашым рэгіёне, звязаных з гэтымі падзеямі.

4. Прэзентуйце ў класе вынікі:

  • выканання творчага задання «Лёс чалавека» (гл. урок абагульнення да раздзеле III);
  • выканання заданняў, для якіх вы выкарыстоўвалі матэрыялы краязнаўчага (школьнага) музея, кнігу «Памяць».